• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Нельга дапусціць з’яўлення новай жалезнай заслоны паміж Беларуссю і Еўропай – гэта тое, чаго хочуць дыктатары»

    27 мая, 2024

    Беларуская лідарка выступіла з прамовай на пасяджэнні Сталага камітэта ПАРЕ. У ім Ціханоўская павіншавала Літву з уступам на пост краіны-старшыні Камітэта міністраў Рады Еўропы, а таксама заклікала надаць дэмакратычнай Беларусі статус назіральніка ў Камітэце Міністраў. 

    Святлана Ціханоўская: «Дазвольце павіншаваць Літву з уступам на пост краіны-старшыні Камітэта міністраў Рады Еўропы. Як вы ведаеце, Літва – не проста наш сусед. Гэта адданы саюзнік у нашым змаганні за волю. Я ўдзячная ПАРЕ, а таксама кожнай з вашых краінаў і парламентаў за паслядоўнасць у вызваленні Беларусі і суверэннай Украіны.

    Каб перамагчы нам трэба, з аднаго боку, ізаляваць дыктатараў Пуціна і Лукашэнку, з іншай – падтрымаць усіх, хто змагаецца за волю. Санкцыі – гэта не панацэя, а спосаб паслабіць дыктатарскія рэжымы, пазбавіць іх рэсурсаў для вядзення вайны і тэрору. У іх не павінна быць шчылінаў і адступаў. Ізалюючы Лукашэнку, я прашу вас не ізаляваць беларускі народ

    Дзякуй ПАРЕ за прыняцце студзеньскай рэзалюцыі па Беларусі, якая заклікае падтрымліваць мабільнасць беларусаў, выдаваць візы, мацаваць сувязі паміж людзьмі. Мы не павінны дапусціць з’яўлення новай жалезнай заслоны паміж Беларуссю і Еўропай – гэта тое, чаго хочуць дыктатары.

    Прыйшоў час умацаваць супрацоўніцтва паміж ПАРЕ і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Дзякуючы гэтаму мы зможам не толькі вучыцца і практыкаваць дэмакратыю, але і распрацаваць эфектыўную стратэгію ў дачыненні да Беларусі.

    Мы хочам, каб Беларусь уступіла ў Раду Еўропы. Гэта будзе наш першы крок на шляху інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз. А пакуль падтрымайце наш заклік падаць дэмакратычнай Беларусі статус назіральніка ў Камітэце Міністраў. Давайце пазбавім нелегітымны рэжым у Мінску права прадстаўляць Беларусь. Я ведаю, што гэта беспрэцэдэнтна. Але мы жывём у нетрадыцыйны час. І такія часы патрабуюць нестандартных рашэнняў».

    Апошнія навіны