• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Абмежаванні ў дачыненні да рэжыму, абмен досведам пра пераход да дэмакратыі: пра што дамовілася Ціханоўская з новым прэм’ерам Партугаліі

    27 мая, 2024

    Сёння беларуская лідарка распачала візіт у Партугалію. Адкрыла працоўную праграму сустрэча ў Лісабоне, дзе Святлану Ціханоўскую прыняў Луіш Мантэнегру. У гэтай паўднёвай краіне паўтара месяца таму памяняўся ўрад і сустрэча з Ціханоўскай стала адной з першых на вышэйшым узроўні для новага прэм’ера.

    Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета выказала спадзяванне на плённае і шчыльнае супрацоўніцтва з Партугаліяй, а таксама захаванне прынцыповай пазіцыі ў дачыненні да нашай краіны: ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў

    Падчас сустрэчы Ціханоўская і Мантэнегру абмеркавалі пытанне санкцыяў, у прыватнасці — тых, што тычацца беларускіх калійных угнаенняў. Раней Партугалія была адной з краінаў, якая, паводле журналістаў, прапаноўвала змякчыць абмежаванні супраць гандлю ўгнаеннямі з Беларусі. Ціханоўская заклікала Партугалію і надалей прытрымлівацца санкцыённай палітыкі, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні. 

    Беларуская лідарка прапанавала ўраду арганізаваць супольныя мерапрыемствы для абмену досведам у галіне пераходнай справядлівасці і вывучэння досведу Партугаліі ў пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі.

    Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета плануе таксама сустрэцца з міністрам замежных справаў Партугаліі, а таксама ўзяць удзел у Еўрапейскім Саміце Concordia, які прысвечаны міру і бяспецы ў Еўропе. Мерапрыемства пройдзе ў Порту ў закрытым фармаце і збярэ чыноўнікаў, палітыкаў і дыпламатаў з дзясяткаў краінаў свету.

     

    Апошнія навіны