Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі прыняла ўдзел у канферэнцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы «Luxembourg solutions». Прафесарка выступіла на панэльнай дыскусіі Access to education, якая была прысвечаная прасоўванню беларускай акадэмічнай супольнасці ў выгнанні ў дзяржавах-членах Рады Еўропы.
Прыводзім ключавыя тэзы Таццяны Шчытцовай:
📌«Рэпрэсіі ў акадэмічнай сферы ў Беларусі і вымушаная эміграцыя навукоўцаў і выкладчыкаў з краіны працягваюцца. Пра гэтыя рэпрэсіі мала вядома ў Еўропе, у свеце».
📌 «Міжнародная падтрымка для беларускіх навукоўцаў у эміграцыі да гэтага часу была адносна сціплай і складалася, у асноўным, у кароткатэрміновай дапамозе. У многіх еўрапейскіх краінах беларускім навукоўцам нашмат складаней знайсці падтрымку, чым навукоўцам з Расіі».
📌 «Неабходная больш сістэматычная і доўгатэрміновая падтрымка, каб захаваць інтэлектуальныя рэсурсы беларускай акадэмічнай супольнасці. Важна стварыць умовы для развіцця навуковых абшараў, якія дэградуюць у Беларусі з-за ідэалагічнага ціску і міжнароднай ізаляцыі. У першую чаргу гэта датычыцца сацыяльных і гуманітарных навук».
📌«Садзеянне інтэграцыі беларускіх вучоных у еўрапейскую акадэмічную прастору важнае для змены ўяўленняў пра Беларусь і Усходнееўрапейскі рэгіён агулам».