Беларуская лідарка працягвае візіт у ЗША – чарговая сустрэча адбылася з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях. Ціханоўская падзякавала Джону Басу за падтрымку з боку Дзяржаўнага дэпартамента і дыпламатычных місіяў ЗША, якія займаюцца Беларуссю ў Вільні.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
📌 фінансавую падтрымку беларускіх медыя і судзеянне рэпрэсаваным культурніцкім і адукацыйным ініцыятывам;
📌 спрашчэнне працэдураў выдачы візаў;
📌 магчымыя крокі па вызваленню палітвязняў;
📌 новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, закрыццё шчылінаў, сінхранізацыя санкцыяў паміж ЕС і ЗША, у прыватнасці – за ўдзел рэжыму ў вайне;
📌 крокі па прыцягненню рэжыму да адказнасці праз міжнародныя суды;
📌 адносіны Беларусі з Украінай і ўзаемадзеянне з украінскім урадам;
📌 удзел Беларусі ў Саміце НАТА, які пройдзе ў ліпені ў Вашынгтоне.
Прадстаўнікі ЗША запэўнілі Ціханоўскую, што палітыка ЗША застанецца паслядоўнай і прынцыповай у дачыненні да Беларусі, і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі працягнецца.