• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гэта ўзнагарода для мільёнаў беларусаў, якія плацяць самую вялікую цану за волю і дэмакратыю»: Святлана Ціханоўская – на ўручэнні прэміі NED Democracy Medal

    14 чэрвеня, 2024

    Падчас візіту ў ЗША беларуская лідарка атрымала медаль NED Democracy Medal «За служэнне дэмакратыі». Узнагарода прысуджаецца за выбітны ўнёсак у справу свабоды і дэмакратыі. Раней прэмію атрымлівалі, напрыклад, экс-спікерка палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, былы прэзідэнт Польшчы і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса, першы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел.

    У сваёй прамове Святлана Ціханоўская распавяла, што такое барацьба за дэмакратыю для беларусаў у сённяшніх рэаліях:

    «Змаганне за дэмакратыю – гэта патрэба тлумачыць сваім дзецям, што іх тату прысудзілі 19 гадоў турмы, таму што ён хоча лепшай будучыні для сваіх дзяцей. 

    Змаганне за дэмакратыю – гэта калі вы нечакана перамагаеце на выбарах і абмяркоўваеце палітыку з прэзідэнтам Байдэнам, адначасова турбуючыся пра тое, ці жывы ваш муж. 

    Змаганне за дэмакратыю – гэта калі ваш адзіны сын адпраўляецца ваяваць ва Украіну, ведаючы, што без перамогі Украіны Беларусь не зможа быць вольнай. Сын гіне, а вы, яго маці, далучаецеся да яго таварышаў на фронце.

    Змаганне за дэмакратыю – кожны дзень выходзіць у 77 гадоў на вуліцы з нацыянальным сцягам, правакаваць міліцыю, быць няўхільна арыштаваным, шыць новы сцяг і зноў выходзіць на вуліцу. 

    Змаганне за дэмакратыю – гэта пратэстуючы супраць русіфікацыі, вы вучыце сваіх дзяцей размаўляць па-беларуску, таму што гэта вашая культура, вашая ідэнтычнасць, і гэта паліва для супраціву. 

    Змаганне за дэмакратыю – гэта калі бізнесовец пералічвае сродкі на падтрымку зняволеных, кампанію зачыняюць, ён пераязджае ў іншую краіну і працягваеце дапамагаць за мяжой. 

    Змаганне за дэмакратыю – працаваць журналістам, як Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык з «Радыё Свабода», трансляваць пратэсты і казаць праўду, пакуль у адзін дзень у вашы дзверы не пастукае КДБ».

    Апошнія навіны