• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на канферэнцыю «Новая Беларусь»

    13 чэрвеня, 2024

    3 — 4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Галоўная мэта мерапрыемства – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.

    ⚪️ Калі вы хацелі б прыехаць у Вільню і ўзяць удзел у Канферэнцыі – калі ласка, запоўніце форму па спасылцы

    🔴 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

    ❗Нагадаем, што ўся афіцыйная камунікацыя па канферэнцыі «Новая Беларусь» праходзіць праз пошту [email protected] Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!

    Святлана Ціханоўская: «Нашая салідарнасць – гэта тая каштоўнасць, якую мы захоўваем у сабе, не гледзячы на намаганні рэжыму аддаліць нас адно ад аднаго. І вельмі важна, каб такія мерапрыемствы, як канферэнцыя «Новая Беларусь» працягвалі заставацца пляцоўкамі для камунікацыі, якія нас аб’ядноўваць. Я спадзяюся, што падчас івэнту мы не толькі адрэфлексуем мінулыя выклікі і памылкі, але і адшукаем у дыскусіях супольнае разуменне таго, у якім кірунку працаваць беларускай дэмакратычнай супольнасці».

    Апошнія навіны