• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнткі ЗША Філам Горданам

    14 чэрвеня, 2024

    Падчас працоўнай паездкі ў Вашынгтон беларуская лідарка сустрэлася з Філам Горданам – дарадцам віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс па нацыянальнай бяспецы. Менавіта Харыс ачоліць амерыканскую дэлегацыю на Саміце па міру ў Швейцарыі.

    Галоўнай тэмай сустрэчы стала рэпрэзентацыя Беларусі на Саміце па міру і дзеянні ад ЗША і партнёраў у сувязі з Самітам. У прыватнасці, гаворка ішла пра

    📌 вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі;

    📌 санкцыянаванне Расіі за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашай краіны;

    📌 транснацыянальныя рэпрэсіі, якія датычацца беларусаў, што бяруць актыўны ўдзел у акцыях салідарнасці за мяжой;

    📌 узаемасувязь Украіны і Беларусі – наколькі важна пры падтрымцы Украіны не забывацца і пра Беларусь;

    📌сітуацыю з Андрэем Гнётам у Сербіі.

    Таксама адной з важных тэмаў падчас сустрэчы стаў Саміт НАТА, які адбудзецца ў ліпені, і магчымая сустрэча з Камалай Харыс падчас гэтага івэнту.

    Апошнія навіны