• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Людзі галасуюць за дыктатараў, бо жадаюць верыць у простыя рашэнні»: Святлана Ціханоўская – у інтэрв’ю ВВС

    21 чэрвеня, 2024

    Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у запісу падкасту каналу One Decision, ВВС. Падчас размовы яна раскрыла фундаментальныя праблемы, з якімі сутыкнулася наша краіна ў апошнія гады. Патлумачыла, чаму актыўная падтрымка і рэагаванне Захаду важныя не толькі для Украіны і Беларусі, але і для бяспекі саміх заходніх краінаў. А таксама адказала на пытанне, як так адбываецца, што людзі абіраюць палітыкаў з папулісцкімі заклікамі.

    Вось самыя значныя моманты з інтэрв’ю:

    📌«Сённяшняя барацьба – гэта барацьба паміж мінулым і будучым маёй краіны. Гэта раздарожжа: або Беларусь становіцца свабоднай, незалежнай еўрапейскай дзяржавай, альбо застаецца ў расійскай арбіце. У 2020 годзе мы выбралі свабоду і Еўропу, і сёння працягваем адстойваць гэты выбар».

    📌«Дыктатары лічаць дэмакратычны свет вельмі слабым. Яны не паважаюць яго, таму што бачаць нерашучасць і ваганні. Яны правяраюць, як далёка могуць зайсці ў сваёй жорсткасці і застацца беспакаранымі».

    📌«Ведаеце, чаму вы павінны ахвяраваць сваім камфортам? Лёгка думаць, што гэта не мая справа – гэта іх праблемы. Чаму я павінен умешвацца? Мы павінны патлумачыць людзям, якія цешацца дэмакратыяй і думаюць, што яна даецца як належнае, што за яе трэба змагацца. Калі сёння мы дазволім дыктатарам атрымаць верх, паверце, вы станеце наступнымі ахвярамі».

    📌«Папулізм – вельмі шкодная з’ява. Ён дазваляе дыктатарам, такім як Лукашэнка, кіраваць і квітнець. Людзі галасуюць за яго, і яму падобных таму, што жадаюць верыць у простыя рашэнні».

    📌«Канешне, я хачу, каб нашыя баі былі спрынтарскімі, разумееце, але гэта ўжо марафон, і мы павінны быць цярплівымі. Мы мусім быць крэатыўнымі і інавацыйнымі ў барацьбе з гэтай старой, але жорсткай дыктатурай».

    📌«Я заклікаю Захад быць больш рашучым у падтрымцы Украіны і Беларусі. На працягу двух гадоў не было ўведзена ніякіх жорсткіх санкцыяў. Ніякага сапраўднага пакарання за злачынствы супраць чалавечнасці, загадайце абараняць украінскіх дзяцей. Паўмеры толькі шкодзяць».

    Апошнія навіны