• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень – гэта сама па сабе нагода, каб нагадаць пра нашых палітзняволеных»

    20 чэрвеня, 2024

    Многія з іх знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Мы нічога не ведаем:

    – 487 дзён пра Ігара Лосіка;

    – 492 дні пра Марыю Калеснікаву;

    – 498 дзён пра Максіма Знака;

    – 497 дзён пра Мікалая Статкевіча;

    – 501 дзень пра Віктара Бабарыку.

    Пра лёс майго мужа Сяргея, я не ведаю ўжо 470 дзён. Падчас кожнай сустрэчы з палітыкамі, праваабаронцамі, актывістамі я паўтараю: у беларускіх турмах людзей трымаюць у жудасных умовах, без сувязі са знешнім светам. Рэжым робіць усё магчымае, каб пра палітвязняў забыліся. Але мы не дазволім гэтаму здарыцца.

    Я заклікаю ўсіх міжнародных партнёраў дабівацца доступу да турмаў і вызвалення ўсіх палітзняволеных. Гэта не пра палітыку – гэта пра жыццё людзей. А мы з вамі павінны стаць голасам палітвязняў – і яшчэ гучней казаць пра іх, каб чуў увесь свет. 

    Дарагія, калі для вас бяспечна, пішыце лісты, дапамагайце данатамі сем’ям палітвязняў, выходзьце на акцыі салідарнасці. Кожнае нашае маленькае дзеянне – частка вялікай дапамогі, якая вельмі патрэбная тут і зараз. І я ведаю, што наша салідарнасць абавязкова разбурыць муры турмы».

    Апошнія навіны