3–4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар.
Каманда Офіса падрыхтавала папярэднюю праграму мерапрыемства. Звяртаем вашу ўвагу, што ў ёй магчымы змены.
Калі вы жадаеце ўзяць удзел у канферэнцыі, то па спасылцы знойдзеце ўсю неабходную інфармацыю пра рэгістрацыю.
3 ЖНІЎНЯ
Панэль №1. Адказы дэмакратычных сілаў на ключавыя выклікі 2025 года
- «Выбары-2025»: як не даць рэжыму «перагарнуць старонку»?
- Як рэагаваць на эскалацыю вайны ці ўцягванне ў яе беларускага войска?
- Як прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці да Беларусі?
- Як пераадолець тэндэнцыю разрыву паміж беларусамі і дэмакратычнымі сіламі, а таксама людзьмі ўнутры краіны і тымі, хто вымушана яе пакінуў?
- Ці рэальная пагроза суверэнітэту і нацыянальнай незалежнасці Беларусі?
Панэль №2. Больш Еўропы для беларусаў у 2025 годзе
- Як спрыяць мабільнасці беларусаў?
- Як не дапусціць жалезнай заслоны на мяжы і трымаць еўрапейскія дзверы для беларусаў адкрытымі?
- Што патрэбна для падвышэння эфектыўнасці і даступнасці адукацыйных праграмаў і магчымасцяў прафесійнай рэалізацыі?
- Чым адказаць на ўсё большую арыентацыю Беларусі ў бок Расіі?
- Як перамагчы ўстаноўку: «Беларусаў не чакаюць у Еўропе»?
- Як працаваць з санкцыямі, каб Еўропы ў Беларусі стала больш?
Панэль №3. Дапамога палітвязням у 2025 годзе: ад вызвалення да рэабілітацыі
- Што мы можам зрабіць, каб паскорыць выхад палітвязняў на волю?
- Як патрэбна дапамагаць тым, хто ўжо выйшаў?
- Напрамкі рэабілітацыі.
Прэзентацыя міжнароднага фонду гуманітарнай дапамогі
- Што гэта за фонд?
- Чым ён адрозніваецца ад іншых праграмаў?
- Як узнік фонд?
- Як ён дапаможа беларусам?
Панэль №4. Беларуская ідэнтычнасць у 2025 годзе: як яе захаваць і ўмацаваць?
- Што значыць быць беларусамі сёння і што гарантуе нашу ідэнтычнасць?
- Як падтрымаць прасоўванне беларускага мастацтва?
- Як інтэграваць вывучэнне беларускай культуры, гісторыі і мовы ў жыццё і адукацыю рэлакаваных беларусаў?
- Як стымуляваць стварэнне і распаўсюд кантэнту на беларускай мове ў інтэрнэце?
- Як падтрымаць беларускамоўных блогераў?
- Як уцягнуць больш людзей у культурніцкія мерапрыемствы і праекты?
- Як папулярызаваць гісторыю Беларусі?
- Якія гістарычныя падзеі і фігуры з’яўляюцца ключавымі для беларускай ідэнтычнасці, як іх інтэграваць у грамадскую свядомасць?
4 ЖНІЎНЯ
Панэль №5. Small-scale economy
- Што хвалюе беларусаў: кошты, заробкі, пенсіі, дэфіцыт сацыяльна значных тавараў, медыцына і іншыя сацыяльныя паслугі?
- Як адказная дзяржава мусіць спраўляцца з гэтымі выклікамі? Адказ дэмакратычных сілаў Беларусі;
- Візія Новай Беларусі.
Панэль №6. Ад салідарнасці да дзеяння: чаму важна падтрымліваць сваіх у крызісныя моманты
- Ці могуць дэмакратычныя сілы браць на сябе функцыі падтрымкі неабароненых груп у эміграцыі?
- Як валанцёрскія і грамадскія ініцыятывы могуць садзейнічаць падтрымцы неабароненых груп і ўмацаванню даверу да дэмакратычных сілаў?
- Якія прыклады паспяховай падтрымкі ўразлівых груп дэмакратычнымі сіламі існуюць – і чаму мы можам у іх навучыцца?
- Якія рэсурсы і інфраструктура неабходныя для падтрымкі, як іх можна развіваць?
Палітычнае World cafе з прадстаўнікамі камісій/фракцый Каардынацыйнай рады: «Што мы можам зрабіць для Беларусі ў 2025 годзе»
- Кароткі пітчынг ад прадстаўнікоў камісій/фракцый Каардынацыйнай рады: напрамкі, на якіх яны факусіруюць дзейнасць;
- Кожная фракцыя/камісія мае свой пакой і фасілітатара, магчымасць прэзентаваць сябе і свае ідэі перад грамадствам, правесці Q&A.
- Прэзентацыя вынікаў World cafе. Кожная камісія на працягу 5 хвілінаў прэзентуе вынікі.
Панэль №7. Беларускія добраахвотнікі і ветэраны: грамадскае стаўленне і сістэмная падтрымка
- Якія крокі неабходна зрабіць для вырашэння праблемаў ветэранаў і добраахвотнікаў?
- Як перафарматаваць грамадскае стаўленне да іх?
- Як стварыць медычную, прававую, сацыяльна-псіхалагічную падтрымку? Прыклады паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва, варыянты ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі?
- Як аб’яднаць беларусаў з баявым досведам у адзіную супольнасць, здольную актыўна ўдзельнічаць у вызваленні Беларусі?
- Прэзентацыя «Платформы 2025» – сумеснай стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сілаў на 2025 год.
- Падвядзенне вынікаў Канферэнцыі, фінальнае слова Святланы Ціханоўскай.
- Сумеснае падпісанне «Платформы 2025» і «Пратакола Y».