• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Латвіі

    05 ліпеня, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Латвію беларуская лідарка ўпершыню сустрэлася ў Рызе з новай міністаркай замежных справаў Байбай Бражэ. Міністарка запэўніла: Латвія працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў працы па стварэнні свабоднай і незалежнай Беларусі.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:

    📌 Палітычную сітуацыю ў Беларусі – у тым ліку рэпрэсіі з боку рэжыму супраць грамадскіх актывістаў і дэмакратычных сілаў. 

    📌 Вызваленне першых палітзняволеных у Беларусі і неабходнасць міжнароднай падтрымкі для працягу працы па вызваленні ўсіх палітвязняў.

    📌 Ролю беларускага рэжыму ў інструменталізацыі нелегальнай міграцыі. Ціханоўская прапанавала дапамогу з боку дэмакратычных сілаў у экспертызе схемаў і дэталяў, каб аблегчыць выкрыццё гэтых схем. 

    📌 Пазіцыю Латвіі, якая асуджае рэжым Лукашэнкі і ягоную падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне.

    📌 Пытанні і праблемы легалізацыі беларусаў, якія жывуць у Латвіі.

    Ціханоўская заклікала не абмяжоўваць беларусаў у мабільнасці: «Я ўдзячная Латвіі за падтрымку: з вашай дапамогай наш голас лепей чуваць на міжнародных пляцоўках – такіх, як ААН, АБСЕ, Рада Еўропы. Спадзяюся, што гэтая дапамога і надалей будзе такой жа моцнай. У той жа час я заклікаю вас не забывацца пра беларусаў – і падзяляць рэжым ды нашых людзей. Не абмяжоўвайце іх мабільнасць, падтрымлівайце не толькі вядомыя незалежныя медыя, але і блогераў, энтузіястаў, якія прасоўваюць беларускую мову, культуру».

    04.07.2024. Ārlietu ministre Baiba Braže tiekas ar Baltkrievijas demokrātiskās kustības līderi Svjatlanu Cihanousku (Sviatlana Tsikhanouskaya)

    Апошнія навіны