• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў, спрошчанае стаўленне да апастылізацыі», – Ціханоўская ва ўніверсітэце Даўгаўпілса

    04 ліпеня, 2024

    Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Латвію. Першыя сустрэчы яна правяла ва ўніверсітэце Даўгаўпілса. Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Святлана Ціханоўская ўзгадала пра стасункі ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ – да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне. Зараз дэмакратычныя сілы аднаўляюць узаемадзеянне, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымліваць еўрапейскую адукацыю.

    Вынікамі сустрэчы сталі: 

    📌 Вылучэнне некалькі бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці «эканоміка», куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага году. 

    📌 Прадастаўленне беларускім навукоўцам у выгнанні абсталявання ўніверсітэта для даследаванняў.

    📌 Спрошчанае стаўленне да апастылізацыі дакументаў. 

    Таксама Ціханоўская папрасіла аднавіць супрацоўніцтва з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія  знаходзяцца ў выгнанні зараз. «Важна працягваць працу з людзьмі, захоўваць сувязь між народамі, нягледзячы на тое, што рэжым спрабуе нас падзяляць», – падкрэсліла Ціханоўская.

    Апошнія навіны