У наш час пытанні кібербяспекі становяцца ўсё больш актуальнымі, таму важна ведаць і прымяняць асноўныя меры абароны, каб засцерагчы асабістую інфармацыю і прылады. Вось некалькі простых правілаў, якія дапамогуць вам заставацца ў бяспецы:
📌 Не выкарыстоўвайце адкрытыя кропкі доступу Wi-Fi. Калі вы знаходзіцеся ў гатэлі ці ў іншым грамадскім месцы, выкарыстоўвайце VPN, каб зашыфраваць інтэрнэт-трафік.
📌 Ніколі не давярайце падазроным спасылкам і файлам, не дзяліцеся асабістай інфармацыяй з незнаёмымі крыніцамі. Ашуканцы часта выкарыстоўваюць фішынгавыя паведамленні і шкодныя праграмы, каб атрымаць доступ да вашай асабістай інфармацыі.
📌 Не захоўвайце паролі і іншую важную інфармацыю ў Абраным у Telegram і іншых месэнджарах. Захоўванне пароляў у такіх месцах можа зрабіць іх уразлівымі да кібератакаў.
📌 Заўсёды выкарыстоўвайце і абнаўляйце ліцэнзійныя праграмы і дадатку. Гэта абароніць вас ад шкоднага праграмнага забеспячэння і ўразлівасцяў, бо абнаўленні часта ўключаюць патчы бяспекі.
📌 Выкарыстоўвайце надзейныя паролі: складаныя і ўнікальныя для кожнага акаўнта. Гэта зменшыць рызыку несанкцыянаванага доступу да вашых акаўнтаў, калі адзін з вашых пароляў будзе скампраметаваны.
Дарагія, шануйце лічбавую гігіену і беражыце сябе! Калі гэта для вас бяспечна, падзяліцеся публікацыяй з роднымі і блізкімі.