• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Я ганаруся беларусамі, якія змагаюцца за Украіну»

    09 ліпеня, 2024

    Беларуская лідарка дала вялікае інтэрв’ю чэшскаму выданню TN.CZ, у якім расказала, што можа стаць штуршком для змянення сітуацыі ў Беларусі, і якія намаганні прыкладаюцца для вызвалення палітычных зняволеных.

    Самыя значныя моманты з інтэрв’ю:

    📌«Мы не выключаем, што Пуцін паўторыць тое, што зрабіў у 2022 годзе. Але калі гэта адбудзецца, беларусы адрэагуюць, і наступствы для Пуціна з Лукашэнкам могуць быць сур’ёзнымі. Лепшае, што можа зрабіць дэмакратычны свет, – гэта працягваць падтрымліваць Украіну і Беларусь. Беларусь можа змяніць правілы гульні ў гэтым крызісе».

    📌«Па нашых звестках, больш за 1500 беларусаў далучыліся да беларускіх вайсковых падраздзяленняў, якія ваююць на баку Украіны. Мы падтрымліваем кантакт з беларускімі вайсковымі добраахвотнікамі, супрацоўнічаем, імкнемся іх падтрымліваць. Я ганаруся беларусамі, якія змагаюцца за Украіну».

    📌«Пуцін і Лукашэнка зрабілі дзевяць мільёнаў беларусаў закладнікамі сваёй палітыкі. Умацаванне расійскага кантролю над Беларуссю стане пастаяннай пагрозай для еўрапейскага кантынента. Таму змены ў Беларусі – гэта пытанне не толькі дэмакратыі, але і бяспекі ўсёй Еўропы».

    📌«Цяпер Беларусь дэ-факта акупаваная Крамлём. Лукашэнка прадае нашу краіну Расіі па частках. Мы назіраем палітыку русіфікацыі ўсіх сфер жыцця, Расія знішчае беларускую нацыянальную ідэнтычнасць і нашу еўрапейскую ідэнтычнасць».

    Апошнія навіны