• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў

    26 чэрвеня, 2024

    «Падаецца немагчымым, што ў 2024 годзе мы вядзём размову пра катаванні. Але, на жаль, гэта рэаліі Беларусі. 

    Улада катуе ўсіх нязгодных. Бо страціць свабоду нават на некалькі сутак, апынуцца без медычнай дапамогі ці інфармацыі звонку, без сувязі з блізкімі – гэта ўжо катаванне для чалавека. Але зразумела, што цяпер больш за ўсё катуюць палітычных зняволеных. Кожны дзень яны сутыкаюцца ў турмах з гвалтам: вялізарныя тэрміны па надуманых абвінавачваннях, жудасныя ўмовы ўтрымання, ізаляцыя ад знешняга свету. Па сукупных дадзеных праваабаронцаў, сёння за кратамі знаходзяцца ўжо больш за 1500 палітвязняў. А звыш 1600 зняволеных адбылі тэрмін і выйшлі на волю. 

    Як мінімум сем чалавек знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, без сувязі са знешнім светам. 517 маладых людзей, будучыня Беларусі, губляюць здароўе і лепшыя гады жыцця – самай юнай палітзняволенай дзяўчыне 16 гадоў. Матуль пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, за краты кідаюць сем’ямі: бацьку разам з сынам, ​​сужэнцаў… Гэта ўсё прыводзіць да трагічных наступстваў: 6 палітзняволеных рэжым закатаваў да смерці ў засценках – і гэта толькі тое, пра што нам вядома. 

    Палітвязняў трымаюць у закладніках. Нават пасля сканчэння тэрмінаў, заводзяць новыя справы і зноў адпраўляюць за краты. Напрыклад, Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю ў траўні, але чацвёрты раз рэжым яе кінуў у СІЗА. 

    Сённяшні дзень – напамін пра важнасць абароны правоў чалавека, змагання супраць дыктатуры і пра нашую агульную адказнасць за вызваленне палітзняволеных. Таму, дарагія, калі для вас бяспечна, рабіце данаты, праводзьце акцыі салідарнасці, звяртайце ўвагу міжнароднай супольнасці на сітуацыю ў Беларусі. Калі такой магчымасці няма, то пішыце лісты і падтрымлівайце сем’і. Дзеянні кожнага з нас важныя. 

    Мы павінны быць голасам палітзняволеных, патрабаваць справядлівасці і спынення рэпрэсіяў».

    Апошнія навіны