У апошнія гады беларусаў і беларусак моцна раскідала па свету, але паўсюль кожны з нас намагаецца ствараць нешта цікавае і запамінальнае. Мы сабралі для вас ТОП-5 беларускіх мерапрыемстваў, куды б пайшлі з задавальненнем! Глядзіце і выбірайце!
1. Free Belarus Center запрашае на Hučna Fest
Калі: 29.06 з 13:00 да 22:00
Дзе: Варшава, на беразе Віслы каля Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22). Уваход вольны.
Што чакае? Актуальная беларуская музыка, знакамітыя імёны СучБелЛіта, арт-маркет і пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў.
2.1 Фестываль KUPALLE VARUŠNIAK
Калі: з 29.06 (12:00) па 30.06 (12:00)
Дзе: Варшава, klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A), кошт 80-120 zł.
Што чакае? 24 гадзіны сучаснай і традыцыйнай музыкі, спевы, забавы і вялікае вогнішча.
2.2 КУПАЛЛЕ ад Беларускага клуба “Сябрына”
Калі: 29.06 з 16.00
Дзе: Вільня на другім пляжы ў Валакампяй.
Што чакае? Музыка, спевы, гульні, танцы, карагоды, святочнае вогнішча, пляценне вянкоў і нават пошук папараць-кветкі.
3. Фестываль TUTAKA
Калі: 12 – 14 ліпеня
Дзе: Барык каля Гарадка на Падляшшы, Польшча.
Што чакае? Музыка, майстар-класы, дыскусіі, кінапаказы, тэатральныя эксперыменты, спартовыя мерапрыемствы і шмат іншых творчых актыўнасцяў!
4. Пікнік Letucień (LTCŃ)
Калі: 27 ліпеня
Дзе: Park Jordana, Кракаў. Уваход вольны.
Што чакае? Беларускі фестываль на якім будзе шмат добрай і рознай музыкі, этнапляцоўка, майстар-класы і варкшопы для тых, хто любіць папрацаваць рукамі і фудкорт. Прыходзьце з дзецьмі – яны не засумуюць!
BONUS: на фестывалі будзе літаратурная пляцоўка ад PRADMOVA!
5. RADA Market
Калі: 10 жніўня
Дзе: Вільня
Што чакае? Гэта кірмаш беларускіх арганізацый, ініцыятыў і рамеснікаў (-ніц), са спадарожнымі мерапрыемствамі, дыскусіямі, прэзентацыямі. Кожны (-ая) жадаючы (-ая) зможа атрымаць новыя веды, зарад энергіі, натхнення, расказаць пра сябе і знайсці партнёраў!
Лета ў самым разгары – назапашвайце добрыя эмоцыі, каб хапіла на зіму.
*Каб заўжды быць у курсе культурных падзей далучайцеся да Афішы «Будзьма Беларусамі!» і пампуйце аплікацыю «Новая Беларусь».