«Учора былі абраныя спікер і віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады. Віншую Анжаліку Мельнікаву і Станіславу Гліннік з новай пасадай. Спадзяюся, іх праца будзе спрыяць якаснай камунікацыі і прадуктыўнай працы ўнутры Каардынацыйнай Рады.
Каардынацыйная Рада – важная складовая частка дэмакратычных сілаў Беларус, прадстаўнічы орган грамадзянскай супольнасці і палітычных арганізацыяў. Гэта платформа, дзе палітыкі і актывісты могуць абмяркоўваць і знаходзіць рашэнні па важных для беларусаў пытанні: вызвалення палітвязняў, дапамога беларусам унутры краіны і за мяжой, прыцягненне рэжыму да адказнасці, распрацоўка рэформаў і візіі Новай Беларусі.
Мне б хацелася, каб Каардынацыйная Рада адказвала на запыты беларускага грамадства, прадстаўляла і абараняла іх інтарэсы, каб меркаванні кожнага і кожнай былі ўлічаныя і пачутыя.
Я запрашаю ўсіх дэлегатаў Каардынацыйнай рады далучыцца да Канферэнцыі «Новая Беларусь», каб абмеркаваць, дзе мы знаходзімся цяпер і разам выпрацаваць стратэгію на 2025 год».