• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Ісландыі

    12 ліпеня, 2024

    На палях Саміту НАТА Святлана Ціханоўскай сустрэлася з Тордзіс Гільфадоўцір. Ісландская міністарка запэўніла Ціханоўскую ў падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі.

    Беларуская лідарка распавяла міністарцы пра сітуацыю з незалежнымі медыя, палітзняволенымі і заклікала прыкласці намаганні па іх вызваленні. Таксама Ціханоўская запрасіла Ісландыю падтрымаць Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў. Лідарка распавяла пра хвалю рэпрэсіяў, з якімі беларусы сутыкаюцца як унутры краіны так і ў выгнанні, а таксама пра намаганні дэмакратычных сілаў па працягненні рэжыму да адказнасці. 

    Ціханоўская прапанавала Ісландскай міністарцы правесці сайд-івэнты па Беларусі падчас генасамблеі ААН і Рады Паўночных краінаў, якая пройдзе ўвосень у Рэйк’явіку. 

    Ісландыя паслядоўна падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі: раней вылучыла падтрымку для незалежных медыя і грамадскіх ініцыятываў, далучылася да групы сяброў Беларусі ў АБСЕ, падтрымала ўсе санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а таксама запрасіла Ціханоўскую, як адмысловую госцю, на Саміт Рады Еўропы ў Рэйк’явіку ў 2023 годзе.

    Апошнія навіны