• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вызваленне палітвязняў, візіт у Латвію, Дзень Незалежнасці ў Беларусі і каранацыя Міндоўга ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1-7 ліпеня 2024

    08 ліпеня, 2024

    ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ 

    На гэтым тыдні стала вядома пра вызваленне некалькіх палітвязняў з беларускіх калоніяў, у тым ліку Рыгора Кастусёва з анкалогіяй. У большасці з 15 вызваленых палітвязняў тэрміны зняволення заканчваліся ў бліжэйшыя месяцы. Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць вызвалення ўсіх палітвязняў.

    ВІЗІТ У ЛАТВІЮ 

    Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская наведала Латвію – Даўгаўпілс, Цэсіс, Рыгу. Сустрэлася з міністаркай замежных справаў Латвіі, абмеркавалі сітуацыю з бяспекай, пытанні легалізацыі беларусаў, санкцыйную палітыку. Даўгаўпілскі ўніверсітэт пасля сустрэчы заявіў пра выдзяленне бюджэтных месцаў для беларусаў. Акрамя таго, Ціханоўская адкрыла выставу беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай ды наведала фестываль «LAMPA», дзе выступіла на тэму адносінаў Беларусі з Балтыйскімі і Паўночнымі краінамі.

    СВЯТКАВАННЕ 3 ЛІПЕНЯ Ў БЕЛАРУСІ

    З нагоды свята 3 ліпеня Святлана Ціханоўская пракаментавала як рэжым Лукашэнкі спекулюе на тэме Другой сусветнай вайны ў сваіх палітычных мэтах: «Святкаванне павінна асацыявацца са свабодай і годнасцю, але цяперашні рэжым перакручвае трагедыю Другой сусветнай вайны ў цынічны спектакль, абясцэньваючы пакуты беларускага народа». 3 ліпеня ў Беларусі адзначылі Дзень Незалежнасці пастаноўкай аднаўлення акту генацыду.

    ДЗЕНЬ КАРАНАЦЫІ МІНДОЎГА Ў ЛІТВЕ

    У Вільні Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўзняцця сцяга з нагоды Дня каранацыі Міндоўга. Падчас урачыстай цырымоніі выступілі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс. Алар Карыс у сваім выступе згадаў Беларусь і выказаў спадзяванне, што і ў Беларусі ў хуткім часе загучыць менавіта нацыянальны гімн. У цырымоніі ўзялі ўдзел і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вільні, Ціханоўская падзякавала беларусам, якія прыйшлі на цырымонію з нацыянальнымі сцягамі.

    ЗМЕНЫ Ў АДУКАЦЫЙНЫМ ЗАКАНАДАЎСТВЕ БЕЛАРУСІ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава падкрэсліла неабходнасць рэформаў у галіне адукацыі і адзначыла, што прапанаваныя папраўкі ў заканадаўства аб адукацыі абмяжоўваюць акадэмічныя і прафесійныя свабоды моладзі.

    ГОД БЕЗ НАВІНАЎ ПРА СЯРГЕЯ ЦІХАНОЎСКАГА

    Святлана Ціханоўская выказала глыбокі боль з-за адсутнасці вестак ад мужа Сяргея, які ўжо больш за год знаходзіцца ў зняволенні без сувязі з сям’ёй. Яна заклікала беларусаў падтрымліваць сем’і палітвязняў і рабіць усё магчымае для вызвалення ўсіх несправядліва зняволеных.

    КАНФЕРЭНЦЫЯ НОВАЯ БЕЛАРУСІ

    3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Каманда Офіса падрыхтавала папярэднюю праграму мерапрыемства. Падаць зяўку на ўдзел можна тут. 

    МІЛІНКЕВІЧ

    Пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч даў вялікае інтэрв’ю праграме «ТОК» Нашай Нівы, у якім выказаў думку, што ў беларускім грамадстве заўжды недаацэньвалі пагрозу з боку Расіі, і тое, што пазітыўныя змены ў Беларусі пры дыктатуры Лукашэнкі немагчымыя.

    МЕДЫЯ

    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю VOA (Кітай), Alexandre Guerreiro (Партугалія), RUS LSM і Латвійскаму радыё 4 (Латвія), дала каментар міжнароднаму агенцтву АР, ды паўдзельнічала ў праекце Разам #TeenPress (Беларусь). 

    Апошнія навіны