Дэлегацыя дэмакратычных сілаў, якая зараз бярэ ўдзел у Летняй Сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, сустрэлася з Прэзідэнтам ПАРЕ Тэодарасам Русопуласам. Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе, пракаментаваў, што абмеркавалі бакі:
📎 Падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве ПАРЕ і дэмакратычных сілаў Беларусі.
📎 Прававую экспертызу праекта Канстытуцыі новай Беларусі Венецыянскай камісіяй.
📎 Прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЕ.
📎 Стварэнне дэпутацкай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў ПАРЕ.
📎 Сітуацыю ў Беларусі.
📎 Кампанію салідарнасці #WeStandBYyou, у межах якой дэпутаты ПАРЕ станавіліся хроснымі беларускіх палітвязняў.
📎 Падтрымку мабільнасці беларусаў і імплементацыя дакладу ПАРЕ аб вымушанай міграцыі беларусаў у нацыянальнае заканадаўства краін-чальцоў Асамблеі.