• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Захаванне «Белсату» і змякчэнне ўмоваў правозу тавараў праз польскую мяжу: што Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім

    11 ліпеня, 2024

    Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас Саміту НАТА ў Вашынгтоне. На сустрэчы Ціханоўская ўзгадала сітуацыю з «Белсатам» і заклікала міністра працягнуць падтрымку канала, захаваўшы яго незалежнасць. Лідарка падкрэсліла: тэлеканал крытычна важны для беларускай супольнасці.

    Таксама палітыкі абмеркавалі сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага руху паміж краінамі і звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асобаў.

    Акрамя таго, важнай тэмай дыялогу сталі візы для беларусаў і беларусак. Лідарка заклікала міністра працягваць іх выдачу: не толькі гуманітарных, але і звычайных. 

    Асобна бакі абмеркавалі становішча палітвязняў, у прыватнасці – Анджэя Пачобута. Ціханоўская заклікала трымаць пытанне палітвязняў на парадку дня і дабівацца вызвалення ўсіх рэпрэсаваных. Напрыканцы сустрэчы палітыкі размаўлялі пра правядзенне польска-беларускай канферэнцыі на пачатку наступнага году.

    Апошнія навіны