Напрыканцы чэрвеня – пачатку ліпеня беларусы святкуюць Купалле ў розных кропках свету: ад Літвы да ЗША. У Вільні далучылася да фэсту і беларуская лідарка. Падчас святкавання ўдзельнікі плялі вянкі і сплаўлялі іх па рацэ, спявалі беларускія народныя песні, танчылі і шукалі папараць-кветку – усё ў добрых традыцыях Купалля!
Святлана Ціханоўская: «Дзякуй беларусам і беларускам Вільні за сумеснае святкаванне Купалля, за цеплыню і пачуццё дому. Быццам у дзяцінстве ў бабулі ў вёсцы спачатку трапётка гатуешся да свята, а потым пляцеш вянкі, шукаеш папараць-кветку. Дзякуй арганізатарам, што нават знаходзячыся ў іншай краіне, ёсць магчымасць дакрануцца і паўдзельнічаць у беларускіх традыцыях.
Раніцай я прачытала, у колькіх краінах свету беларусы адзначылі і плануюць адзначыць Купалле. Цешуся, калі бачу, як мы захоўваем сваю культуру і гісторыю, дзе б ні знаходзіліся».