• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Дыктатараў нельга ўлагодзіць і выхаваць, з імі можна толькі змагацца», – Святлана Ціханоўская – на адным са знакавых ранішніх шоу «Morning Joe»

    10 ліпеня, 2024

    Беларуская лідарка разам з Нэнсі Пэлосі ўзяла ўдзел у ранішнім шоу «Morning Joe» тэлеканала MSNBC. Падчас размовы палітыкі абмеркавалі праблему дыктатуры – і таго, як яна набірае моц у свеце. Акрамя таго, Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на важнасці супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі з НАТА, і тым, чаму паўночнаатлантычны альянс – апора супраць тыраніі. 

    📎 «Нам патрэбны не толькі вайсковы, але і палітычны альянс. І нам, зразумела, трэба прасоўваць гэты альянс сярод беларусаў: шмат гадоў нам дэкларавалася, што НАТА з’яўляецца пагрозай для нашых краінаў. Мы павінны растлумачыць, што гэта альянс дэмакратычных краінаў, галоўнай мэтай якога з’яўляецца мір і бяспека ва ўсім свеце».

    📎 «Дыктатары вельмі хутка вучацца адзін у аднаго. І паверце мне, яны не спыняцца. Дыктатараў нельга ўлагодзіць і выхаваць, з імі можна толькі змагацца».

    📎 «Мы звяртаемся да краінаў НАТА як людзі, якія змагаюцца супраць дыктатуры і зверстваў у нашай краіне, супраць імперскіх амбіцыяў Расіі. Нам патрэбныя адзінства і рашучасць, таму што задача дыктатараў – раскалоць дэмакратычны свет. Я бачу, што нерашучасць успрымаецца дыктатарамі як слабасць. І яны перасякаюць чырвоную рысу за чырвонай рысай – і думаюць, калі ж будзе адказ ад моцнага дэмакратычнага свету».

    📎 «Гэта такая раскошная магчымасць сумленна выбраць будучага прэзідэнта, таму што сёння 30 гадоў, як Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў Беларусі. 30 гадоў у нас няма інтрыгі, хто будзе наступным прэзідэнтам краіны».

    Апошнія навіны