Нашыя партнёры з платформы «Новая Беларусь» вырашылі зрабіць максімальна зручна і бяспечна для тых, хто не зможа далучыцца да Канферэнцыі «Новая Беларусь» непасрэдна ў Вільні.
У чым перавагі ўдзелу праз платформу?
👉🏻 Магчымасць пабачыць цікавыя падзеі і панэлі, дзе б вы ні знаходзіліся.
👉🏻 Магчымасць глядзець бяспечна з Беларусі. Для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, патрэбна ўсталяваць VPN. Але нават калі вы забыліся пра гэта, платформа нагадае і забяспечыць неабходную бяспеку, каб ваш заход без VPN не быў бачным з боку інтэрнэт-правайдараў
👉🏻 Магчымасць на хвіліну стаць панэлістамі. Вашыя пытанні і прапановы будуць перададзеныя мадэратарам. Гэта ваш шанец паўдзельнічаць у дыскусіях, выказацца і быць пачутым.
Запрашаем далучыцца да «Новай Беларусі» анлайн: важны ўдзел кожнага і кожнай!