ДЗЕНЬ АБВЯШЧЭННЯ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ
27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды: «Незалежнасць пачынаецца з кожнага з нас: як толькі мы прымаем адказнасць за свой лёс».
АБМЕЖАВАННІ ЕС ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ АЎТАМАБІЛЯЎ
Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет працягвае кансультацыі з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Эстоніяй па новых абмежаваннях супраць аўтамабіляў на беларускіх нумарах. У Офісе Святланы Ціханоўскай прайшла сустрэча з дыпламатамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Таксама Франак Вячорка правёў кансультацыі ў МЗС, МУС, а таксама Парламенце Эстоніі. Павел Латушка правёў тэлефонную размову з міністрам замежных справаў Польшчы. Дэмакратычныя сілы Беларусі прапануюць дазволіць праезд аўтамабілям на беларускіх нумарах, калі ў салоне знаходзіцца ўласнік, і аўтамабіль не прызначаны для продажу.
Раней Латвія і Эстонія ўвялі забарону на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, Літва ўвяла абмежаванне з адтэрміноўкай у адзін месяц. Паводле Ціханоўскай, новыя абмежаванні б’юць па беларусах, а не па рэжыме Лукашэнкі. Абмежаванні не закрануць пасажырскі транспартны рух, і беларусы, якія жывуць у ЕС, змогуць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары.
30 ГАДОЎ ДЫКТАТУРЫ
Офіс Святланы Ціханоўскай арганізаваў выставу «30 год дыктатуры ў 30 постарах», якая будзе працаваць да канца жніўня калі Музея КДБ у Вільні. Плакаты беларускага дызайнера Артура Вакарава паказваюць катастрафічныя наступствы аўтарытарызму, з якімі сутыкнулася Беларусь за перыяд кіраўніцтва Лукашэнкі. Удзел у адкрыцца выставы ўзялі дэпутаты Літоўскага Сейма, Еўрапарламента, а таксама Святлана Ціханоўская.
КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ»
2-5 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», на якой збяруцца палітыкі, актывісты, журналісты і эксперты, каб абмеркаваць планы дэмакратычных сілаў на 2025 год. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай запрасіла беларусаў падзяліцца думкамі і запоўніць форму меркаванняў да Канферэнцыі пра вынікі працы дэмакратычнай супольнасці за мінулы год, каб даведацца, што іх турбуе і хвалюе.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУССЮ
Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў і міжнародную супольнасць далучыцца да міжнароднага Дня Салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня. Па ўсім свеце адбудуцца акцыі, пікеты, канцэрты з гэтай нагоды.
ФІШЫНГ У SIGNAL
У апошнія часы павялічылася колькасць выпадкаў фішынгу ў Signal на беларускіх актывістаў. Каманда Офіса падрыхтавала рэкамендацыі па бяспечным карыстанні і наладах месэнджара.
АПЫТАННЕ ПАТРЭБАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ
Дарадца Святланы Ціханоўская па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава запусціла апытанне для беларускай моладзі як унутры краіны, так і за мяжой для выяўлення патрэбаў, каб сфарміраваць стратэгію працы на будучыню.
МЕДЫЯ
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю AtlanticCouncil, FREEDOM (Украіна), Veridica (Румынія), Lithuanian stories (Італія + міжнароднае).
Пра Беларусь пісалі ў EU’s Euractiv, Atlantic Council, 20 minutos (першы артыкул, другі артыкул), One Decision.