Роўна 33 гады таму на літоўска-беларускай мяжы ў Мядзінінкай адбылася трагедыя. 31 ліпеня 1991 года савецкія сілы напалі на мытны пост – сем літоўскіх памежнікаў былі забітыя і адзін цяжка паранены.
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі разам з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў і дыпламатычных місіяў, каб ушанаваць памяць загінуўшых.
Святлана Ціханоўская: «Падзеі, якія адбыліся ў Мядзінінкай – апошнія помслівыя акты савецкай сістэмы супраць Літвы, подлыя забойствы, якія паказвалі поўную амаральнасць савецкай сістэмы. Гэтая трагедыя сведчыць пра вялікую мужнасць літоўцаў, якія, нягледзячы на небяспеку, абаранялі сваю краіну. Літва першай прабівала шлях вызвалення з імперскіх кіпцюроў і стала прыкладам для іншых краінаў у іх імкненні да незалежнасці. У тым ліку – для Беларусі».
Беларуская лідарка асобна падкрэсліла, што гэты візіт – паказчык салідарнасці паміж народамі Беларусі і Літвы ў іх імкненні да свабоды.