Ліквідаваць адміністрацыйныя і юрыдычныя перашкоды для беларусаў у выгнанні: ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па Беларусі
Учора Святлана Ціханоўская выступіла на паседжанні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, дзе заклікала дэпутатаў ПАРЕ прагаласаваць за прыняцце рэзалюцыі аб абароне беларусаў у выгнанні. І адзначыла важнасць таго, каб рэкамендацыі з рэзалюцыі знайшлі сваё адлюстраванне на ўзроўні асобных краінаў. Пасля Ціханоўскай на паседжанні ПАРЕ выступіў «Вольны хор», выканаўшы дзве песні – «Пагоню» і «Жыве Беларусь!». На […]
Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ПАРЕ Ціні Коксам
Святлана Ціханоўская падзякавала за прыняцце ПАРЕ рэзалюцыі па праблемах беларусаў у выгнанні. Паводле Ціханоўскай, гэтая рэзалюцыя можа спрасціць жыццё дзясяткам тысячаў людзей, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі з візамі, відамі на жыхарства, адкрыццём банкаўскіх рахункаў, доступам да аховы здароўя і рынку працы. Абмеркавалі фармалізацыю ўдзелу беларускіх палітычных групаў і партыяў у працы ПАРЕ, каб яны […]
Падаючы гэтую апеляцыю, я не спадзявалася на адмену прысуду, а фіксавала беззаконне
Святлана Ціханоўская: «6 сакавіка беларускі «суд», у асобе Пятра Арлова, вынес мне завочны прысуд – 15 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, копію дакументаў прысуду я так і не ўбачыла. А сёння стала вядома, што Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў мае апеляцыйныя скаргі і пакінуў прысуд без зменаў. Ведаеце, падаючы гэтую апеляцыю, я нават не спадзявалася на тое, […]
ПАРЕ разглядзела магчымасці палягчэння жыцця беларусаў у выгнанні і паляпшэння для іх міграцыйных умоваў
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы разглядзела даклад люксембургскага дэпутата Пола Галя пра міграцыйныя пытанні беларусаў. Офіс Святланы Ціханоўскай дапамагаў дэпутату ў зборы інфармацыі пра праблемы беларусаў, якія маюць досвед міграцыі. У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр распавядае пра тое, якія праблемы былі акрэсленыя ў дакладзе і якія будуць наступныя крокі. «Увесь […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на пленарным пасяджэнні Рады Еўропы ў Страсбургу, 2023
«Паважаны Старшыня Кокс, Сакратарка Бурыч, Дакладчык Поль Галь, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар выступаць перад Асамблеяй. Дзякую Вам, сп. Галь, за вялікую працу па падрыхтоўцы дакладу і праекту рэзалюцыі. Гэтая рэзалюцыя прапануе сапраўды новае бачанне сітуацыі. Дакладчык Галь выклаў праўду пра нашую гісторыю і прапанаваў найважнейшыя рэкамендацыі. Я заклікаю кожнага адданага сваёй справе палітычнага […]
«Яна гучна казала пра тыя праблемы, якія любіць ігнараваць рэжым». Святлана Ціханоўская – пра прысуд Насты Лойкі
«Беларускі «суд» вынес чарговы вырак за сумленную працу і жаданне дапамагаць людзям. Сёння 7 гадоў калоніі атрымала праваабаронца Наста Лойка. Наста працавала не толькі ўнутры Беларусі, але і ўдзельнічала ў міжнародных кампаніях па правах чалавека. Яна прадстаўляла інтарэсы беларусаў, якія пакутуюць ад дыскрымінацыі, гвалту ці пераследу, і гучна казала пра тыя праблемы, якія любіць ігнараваць […]
Выступ Святланы Ціханоўскай перад Жаночай групай ПАРЕ ў Страсбургу, 2023
«Дарагія сябры, Дазвольце мне пачаць з падзякі Жаночай групе ПАРЕ за запрашэнне і за магчымасць пабачыцца з вамі ўсімі. Для мяне вялікі гонар быць у коле жанчын-аднадумцаў. Мне не трэба некаму нешта даказваць, ні апраўдвацца, ні змагацца за месца ля трыбуны. Я магу сапраўды казаць пра свае пачуцці і дзяліцца сваім болем. Відавочна, што падчас […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Палітычнага камітэта Рады Еўропы ў Страсбургу, 2023
«Паважаны старшыня Жолт Немет, Паважаныя чальцы ПАРЕ, Дарагія сябры з Беларусі, Я радая бачыць, што супраца паміж беларускім дэмакратычным рухам і ПАРЕ з кожным годам робіцца ўсё мацнейшай. І вельмі прыемна бачыць, што прадстаўнікі беларускіх партыяў рэгулярна ўдзельнічаюць у паседжаннях паліткамітэта. Гэта добра, што тут гучыць голас беларусаў, а не рэжыму. Я хачу падзякаваць Палітычнаму […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў чацвер
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUufuihqT0jE9YtJ9igcyJoxF2I9P8A5Wij Размова пройдзе ў чацвер, 22 чэрвеня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на […]
З 19 па 26 чэрвеня пройдзе тыдзень супраць катаванняў, які правядуць беларускія ініцыятывы
Толькі пачынаючы з 2020 года тысячы беларусаў і беларусак асабіста сутыкнуліся з катаваннямі. Мы нічога не забыліся і не павінны пра гэта маўчаць. Таму Прававая ініцыятыва разам з Міжнародным камітэтам па расследавані катаванняў у Беларусі правядзе тэматычныя мерапрыемствы ў Варшаве, Вільні, Познані, накіраваныя на тое, каб паказаць непрымальнасць катаванняў. Таксама будуць і анлайн актыўнасці. Далучайцеся да […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння ў Беларусі адзначаецца дзень медыцынскага працаўніка»
Святлана Ціханоўская: «Сёння ў Беларусі адзначаецца дзень медыцынскага працаўніка. І гэта тыя самыя людзі, якія тры гады таму, не маючы практычна ніякіх сродкаў аховы, лячылі беларусаў ад каранавіруса. У той самы час, калі дзяржава адмаўляла пандэмію, яны працягвалі ратаваць чалавечыя жыцці. Без сну. Без абсталявання. Без узнагароды. Дзяржава ўвесь час кажа пра тое, як шануе […]
Святлана Ціханоўская – у гадавіну затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкі
«Сёння роўна тры гады з таго дня, калі рэжым выкраў сям'ю Бабарыкаў. Бацька і сын былі затрыманыя ў адзін дзень і дагэтуль знаходзяцца за кратамі. На гэты момант пра Віктара Бабарыку нічога не вядома з 25 красавіка, а Эдуард амаль паўтара года знаходзіўся ў СІЗА нават без абвінавачання. Яны апынуліся за кратамі толькі за тое, […]
Дзе зараз можна паглядзець беларускае кіно?
Святлана Ціханоўская: «Беларусы часта клічуць мяне на прэм'еры. Так я была на прэзентацыі карціны «Кураж» Аляксея Палуяна, гэтай вясной глядзела пастаноўку «Галасы Беларусі». Але я разумею, што ў большасці беларусаў няма такіх магчымасцяў – зараз у беларускіх кінатэатрах не паказваюць незалежнае кіно, а тэатральныя шэрагі парадзелі. У замежжы таксама не знойдзеш нічога нашага, беларускага. Але […]
Святлана Ціханоўская – пра словы Пуціна наконт дастаўкі першай партыі ядзернай зброі ў Беларусь
«Давайце пачнем з таго, што ні ў нас, ні ў нашых міжнародных партнёраў пакуль няма пацверджанай інфармацыі. Вельмі магчыма, што два дыктатары свядома раскручваюць варонку хлусні вакол ядзернай зброі. Іх мэта – запалохаць беларусаў i прымусіць краіны Захаду спыніць падтрымку Украіны і дамаўляцца з Лукашэнкам і Пуціным. Яны кажуць «мір» – а развязваюць вайну. Яны […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Чэрвень 2023 / Выпуск 10
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца […]
ВНЖ для беларусаў, дапамога беларускім добраахвотнікам, група сяброў Беларусі: як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай у Эстонію
Учора Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Таліне, дзе правяла сустрэчы з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнай, спікерам Парламента Лауры Хусарам, дэпутатам Урмасам Рэйнсалу, беларусамі Эстоніі, а таксама выступіла на ГА Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў. Галоўным вынікам візіту стала стварэнне групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Парламенце Эстоніі. Група плануе правесці слуханні па Беларусі, распрацаваць рэзалюцыю […]
У Парламенце Эстоніі створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Парламента
Пра гэта было абвешчана падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай са спікерам эстонскага Парламента Лауры Хусарам. У групу ўвайшлі прадстаўнікі як урадавых партыяў, так і апазіцыі. У бліжэйшых планах групы – правесці слуханні па Беларусі, распрацаваць рэзалюцыю па Беларусі на тэму размяшчэння ядзернай зброі, арганізаваць парламенцкі візіт для выпрацоўкі стратэгіі працы па Беларусі. На сустрэчы са спікерам […]
Падчас візіту ў Эстонію Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў
Учора Святлана Ціханоўская знаходзілася з афіцыйным візітам у Таліне, дзе ўпершыню сустрэлася з новым міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнай. З нагоды візіту беларускай лідаркі ў Міністэрстве замежных справаў выставілі бела-чырвона-белыя сцягі. Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, паўзучую акупацыю Расіяй Беларусі, знішчэнне беларускай мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці. Яна падзякавала Эстоніі за падтрымку ініцыятываў […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на адкрыцці Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў у Таліне, 2023
«Паважаны Прэзідэнт Карыс, Паважаны прападобны Крыгер, Ваша Высокапраасвяшчэнства арцыбіскуп Нікітас, Паважаная прафесарка Слотэ, Паважаны доктар Сорэнсэн, Паважаныя дэлегаты і ўдзельнікі Генеральнай Асамблеі, 24 лютага 2022 года мы ўсе прачнуліся ў страшным сне: Расійская Федэрацыя пачала поўнамаштабную агрэсію супраць украінскага народа, абстрэльваючы і ўрываючыся ў яго таксама з тэрыторыі Беларусі. Адным з самых сюррэалістычных аспектаў гэтага […]
Там, дзе ёсць беларусы, заўсёды прысутнічае любоў і ўзаемадапамога
Святлана Ціханоўская: «Учора ў Варшаве прайшла імпрэза «Яднайся!». Я лічу, што ўсім нам вельмі не хапае такіх сустрэчаў. Калі б мы ўсе маглі сустракацца кожны дзень, абдымацца і размаўляць – у нас было б больш энергіі, сілы і натхнення дзейнічаць далей. Падчас імпрэзы «Яднайся!», праходзячы праз стэнды беларускіх ініцыятываў, сустракаючы ўсмешкі знаёмых і незнаёмых раней […]
Святлана Ціханоўская ўручыла дзевяць медалёў «Гонар і годнасць» блізкім загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў
Некалькі медалёў перададзеныя ў Полк Каліноўскага паплечнікам загінулых. «Сёння я маю гонар уручыць ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета медалí «Гонар і годнасць» тым, хто выключным чынам праявіў сябе ў служэнні Беларусі. Гэта людзі, якія ў найцяжэйшы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі час сваёй самаахвярнасцю ўратавалі гонар і годнасць нашага народа. Рашуча стаўшы на бок дабра, […]
Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці імпрэзы «Яднайся»: «Мы мацнейшыя, калі любім»
«Мы, беларусы, – нацыя супольнасцяў. На працягу дзесягоддзяў нас спрабавалі падзяліць, пасварыць, але мы зноў збіраліся разам. Нас спрабавалі загнаць у падполле, але мы зноў вярталіся. У Максіма Знака ёсць цудоўны верш «Бульба», дзе ён піша: «Яны думалі – нас пахавалі… А мы бульба! Як нас пахаваць?» Максім апісвае цудоўную здольнасць беларусаў да выжывання ў […]
15 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведае Эстонію з працоўным візітам
15 чэрвеня Святлана Ціханоўская выступіць з праграмнай прамовай на адкрыцці Пленарнага пасяджэння Генеральнай асамблеі Канферэнцыі еўрапейскіх Цэркваў, якая пройдзе з 15 па 20 чэрвеня ў Таліне. Генеральная асамблея збярэ больш за 300 прадстаўнікоў цэркваў з 113 цэркваў-членаў са ўсёй Еўропы. Святлана Ціханоўская сваёй праграмнай прамовай адкрые Пленарнае паседжанне ў дзень пачатку працы Канферэнцыі, стаўшы адным з асноўных […]
Пяць аўтамабіляў дастаўленыя ў Полк Каліноўскага
Каманда Святланы Ціханоўскай дзякуе МЗС Германіі за падтрымку свайго запыта на дапамогу для беларускіх дабраахвотнікаў, якія змагаюцца супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне. Пяць аўтамабіляў былі дастаўленыя ў Полк імя Кастуся Каліноўскага і, па інфармацыі камандавання ПКК, ужо выкарыстоўваюцца для выканання баявых задач. Агулам ад пачатку вайны, дзякуючы супрацы каманды Святланы Ціханоўскай з замежнымі ўрадамі і […]
Бацькі – гэта прыхільнікі, калі вы далі ім зразумець праблему
Святлана Ціханоўская: «У Новай Баравой людзі зноў стаялі ў чэргах, але на гэты раз для таго, каб запісаць сваіх дзяцей у першы клас мясцовай школы. Такіх месцаў усяго 150, а ахвочых значна больш. І хоць па законе ў школу павінны ўзяць усіх, у каго ёсць мясцовая прапіска, па факце – месцаў папросту не хопіць. Я не […]
Святлана Ціханоўская пракаментавала рэзалюцыю Міжнароднай арганізацыі працы аб неабходнасці перагляду адносін з рэжымам Лукашэнкі
«Учора Міжнародная арганізацыя працы прыняла рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікала краіны-ўдзельніцы перагледзець адносіны з рэжымам Лукашэнкі. Такое рашэнне МАП прымае толькі другі раз за сваю гісторыю. Абсалютная большасць сяброў арганізацыі з усяго свету, а менавіта 301, выступілі за прыняцце гэтай рэзалюцыі. На галасаванні была і дэлегацыя рэжыму Лукашэнкі, якая спрабавала пераканаць сусветную супольнасць, але […]
Ужо заўтра імпрэза «Яднайся», прыходзьце!
Вас чакаюць прэзентацыі грамадскіх ініцыятываў, панэльныя дыскусіі і выступы беларускіх музыкаў. У кожнага з вас будзе магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі, пабудаваць кантакты, знайсці кірунак для сваёй актыўнасці і добра правесці свой час. Дзе і калі? Заўтра, 14 чэрвеня, з 12 да 20 гадзіны. Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6). Праграма імпрэзы на сайце jadnajsia.org. […]
Ціханоўская: «Ядзерная зброя і наяўнасць расійскіх войск у Беларусі зноў стварае пагрозу бяспецы краіны і жыццям беларусаў»
Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка спрабуе нібыта палепшыць сітуацыю з размяшчэннем чужой ядзернай зброі на беларускай зямлі, але зноў атрымліваецца хлусня. Ён фактычна спрачаецца з Хрэніным і Шойгу, якія 25 траўня падпісалі паперы аб замацаванні за Масквой кантроля над ядзернай зброяй на нашай тэрыторыі, у тым ліку яе выкарыстання. Дакладна зразумела адно: будзе Крэмль кантраляваць ядзерную зброю […]
Міжнародны суд справядлівасці ААН ці трыбунал? У Вільні прайшла канферэнцыя па пытаннях прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
Сёння Святлана Ціханоўская і дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр узялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя». У гэтым відэа Крысціна Рыхтэр распавядае пра тое, як прайшла канферэнцыя, хто ў ёй удзельнічаў і якія пытанні абмяркоўвалі: «Абмяркоўваліся пытанні за якія злачынствы і якім чынам […]