Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі пракаментавала выступ Лукашэнкі на Рэспубліканскай педагагічнай радзе, якая прайшла ў Мінску.
📌 «Фокус на «выхаванні» прадугледжвае далейшую мілітарызацыю адукацыі. Уключэнне вайскоўцаў і сілавікоў у школьную працу па патрыятычным выхаванні Лукашэнка адзначыў як важнае дасягненне».
📌 «Сфера адукацыі патрабавала сур’ёзнага рэфармавання і да 2020 года, а пасля 2020-га ўступіла ў перыяд найглыбейшага крызісу. Заробак работнікаў адукацыі ў Беларусі зніжаецца больш за 15 гадоў і на верасень 2023 была істотна ніжэйшай за сярэднерэспубліканскі ўзровень – 69%».
📌 «У рэйтынгу па індэксе акадэмічнай свабоды Беларусь займае 4 месца знізу. На апошнім месцы – Паўночная Карэя, з якой рэжым плануе супрацоўнічаць у сферы адукацыі».
📌 «За апошнія 5 гадоў колькасць настаўнікаў скарацілася амаль на 8 тысячаў чалавек. Сярод уразлівых групаў – настаўнікі замежных моў, беларускай мовы і літаратуры. Колькасць выкладчыкаў і прафесараў у беларускіх ВНУ таксама скарачаецца».
📌 «Сёння адметныя рысы і праблемы сферы адукацыі ў Беларусі гэта: рэпрэсіі, адток кадраў, адсутнасць акадэмічнай свабоды, вертыкальная сістэма кіравання, міжнародная ізаляцыя, мілітарызацыя і падпарадкаванне расійскай неаімперскай палітыцы».