Каманда Офіса працягвае актыўную працу з Міністэрствам замежных справаў Арменіі па справе Дзіяны Маісеенкі і іншых беларусаў, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі з палітычных матываў.
Офіс атрымаў запэўніванні ад Ерэвана: армянскія ўлады не выдадуць беларусаў, якія падвяргаюцца палітычнаму пераследу на радзіме.
Акрамя таго, наша юрыдычная каманда накіравала дакумент да ўладаў Арменіі, дзе падкрэсліла неправамернасць дзеянняў рэжыму Лукашэнкі і паведаміла пра палітычныя справы накшталт справы Дзіяны, якія заводзяцца супраць беларусаў з мэтай іх пераследу.
Дзякуючы сумесным намаганням, Дзіяна ўжо на свабодзе – і мы спадзяёмся, што іншыя падобныя выпадкі таксама будуць вырашацца станоўча.