• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра пралёты дронаў над Беларуссю

    05 верасня, 2024

    Над галовамі нашых родных ужо лятаюць расійскія баявыя дроны і беларускія вайсковыя самалёты. У ноч на 5 верасня ў Беларусі былі збітыя два расійскія дроны-камікадзэ тыпу «Шахед». Сёння на беларусаў падаюць аскепкі збітых дронаў, а што чакае заўтра? Відавочна, што рэжым Лукашэнкі не здольны забяспечыць мір і бяспеку ў нашай краіне.

    З пачатку агрэсіі супраць Украіны, Расія выкарыстоўвае нашую зямлю і паветраную прастору для свайго нападу. Беларусь ужо стала суагрэсарам. З нашай тэрыторыі на Украіну ішлі танкі і ляцелі ракеты, якія неслі разбурэнне і смерць. І вось цяпер Расія зноў пачала выкарыстоўваць нашую паветраную прастору для агрэсіі. Гэта ставіць пад пагрозу бяспеку кожнага з нас. 

    Гэтым разам абышлося без ахвяраў, але пагроза застаецца. Усе гэтыя выпадкі ўлады спрабуюць схаваць ад беларускага грамадства, бо відавочна: рэжым нясе вайну ў наш дом. І толькі цяпер, калі пра гэта гаворыць увесь Гомель, улады вымушаныя прызнаць рэальнасць.

    Я рашуча пратэстую супраць выкарыстання нашай зямлі і неба расійскімі вайскоўцамі. Гэта супярэчыць як міжнароднаму праву, так і нацыянальным інтарэсам Беларусі. Кіруючы рэжым уцягнуў нас у ганебную агрэсію і цяпер паказвае сваю поўную няздольнасць абараніць нашую краіну ад яе наступстваў.
    Я патрабую ад Расіі спыніць парушэнне нашых межаў і заклікаю вайсковае кіраўніцтва Беларусі спыніць супрацоўніцтва з расійскімі вайскоўцамі, зрабіць усё, каб абараніць нашую зямлю і нашых людзей.

    Мы застаёмся салідарнымі з народам Украіны, які змагаецца за сваю свабоду, і заклікаем міжнародную супольнасць прыкласці ўсе намаганні, каб спыніць дзеянні Расіі, якія пагражаюць бяспецы ў рэгіёне і ў свеце.

    Апошнія навіны