Святлана Ціханоўская: «Сёння стала вядома пра вызваленне яшчэ 30 палітвязняў. Многія з іх – бацькі непаўналетніх дзяцей. Я з велізарнай радасцю думаю пра тое, што дзеткі змогуць нарэшце абняць сваіх бацькоў, і сем’і ўз’яднаюцца пасля такога балючага расстання.
Наперадзе яшчэ доўгі шлях: самае важнае – гэта вызваленне ўсіх палітвязняў. За кожным імем – зламаныя жыцці. За кожным тэрмінам – сем’і, якія чакаюць роднага чалавека дамоў. Пакуль людзі яшчэ застаюцца за кратамі, нам трэба працягваць змагацца за іх свабоду і падтрымліваць тых, хто чакае вяртання сваіх блізкіх».