• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пра ціск на жанчын у беларускіх калоніях

    04 верасня, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Кожны раз, калі я чытаю пра ціск на жанчын у беларускіх калоніях, не магу стрымаць слёз. І сёння ўвесь дзень маё сэрца не на месцы, бо даведалася пра пагаршэнне стану здароўя палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Яна пакутуе на хранічны панкрэатыт – захворванне, што патрабуе сталага медыцынскага нагляду і строгай дыеты. Замест гэтага Паліне – матулі двух дзетак – не аказваюць медычную дапамогу і ўтрымліваюць у жудасных умовах, што ставіць яе жыццё пад рэальную пагрозу.

    Гэтак жа бязлітасна рэжым катуе і Машу Калеснікаву. Праз фізічныя і псіхалагічныя здзекі ў калоніі яна схуднела да 45 кг пры росце 1,75 м. Спецыяльная дыета для яе – жыццёвая неабходнасць, бо турэмная ежа раўназначна смяротнаму прысуду для Машы. Тады як ізаляцыяй і адсутнасцю сувязі не толькі са знешнім светам, але нават з самымі блізкімі, рэжым яшчэ больш пагаршае яе і без таго крытычны стан.

    Эмацыйны і фізічны боль кожны дзень – тое, праз што праходзяць усе нашыя палітвязынкі. І гэта не асабістая трагедыя, а боль усёй Беларусі. На жаль, мы не можам зараз зняць гэты боль, але ў нашых сілах яго аблегчыць. Прашу вас: працягвайце пісаць лісты, падтрымліваць сем’і палітвязняў і дапамагаць усімі магчымымі спосабамі, каб хоць крышачку палепшыць сітуацыю. Я ўпэўненая: нашыя высілкі – не прападуць дарма».

    Апошнія навіны