• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай?

    29 жніўня, 2024

    Калі вы хочаце звярнуцца па дапамогу, атрымаць адказ на пытанне ці зрабіць прапанову, расказваем пра каналы сувязі з намі!

    Усе нашыя кантакты надзейна абароненыя, і вашыя звароты і дадзеныя (калі вы імі дзеліцеся) не трапяць нікуды, акрамя самога Офіса. 

    1️⃣ Чат-бот у Telegram. З дапамогай @AskOffice_Bot можна хутка атрымаць інфармацыю або пакінуць запыт, які будзе перададзены адпаведным спецыялістам (-кам).

    2️⃣ Электронная пошта. Па агульных пытаннях пішыце на askoffice@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, не выкарыстоўвайце для гэтага сэрвісы на беларускіх і расійскіх даменах.

    3️⃣ Форма зваротнай сувязі. Паведамленне можна таксама пакінуць праз афіцыйны сайт – пішыце (праз VPN з Беларусі).

    4️⃣ Signal. Для бяспечнай сувязі можна выкарыстоўваць зашыфраваны месэнджар: askoffice_chat.15.

    5️⃣ Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай. Кожны і кожная можа запісацца на зум-сустрэчу з нацыянальнай лідаркай і прадстаўнікамі (-цамі) Офіса і Кабінета, каб асабіста задаць пытанне або падзяліцца прапановай. Анонсы гэтых размоваў з’яўляюцца ў афіцыйных каналах Офіса.

    🇺🇦 Па ўсіх пытаннях, якія датычацца Украіны, можна звяртацца да кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзя Манько: mgl@tsikhanouskaya.org.

    🇨🇿 Калі вы жывяце ў Чэхіі ці збіраецеся ў гэтую краіну, па пытаннях звяртайцеся ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі: czechia.office@tsikhanouskaya.org ці (у крызісных сітуацыях) да кіраўніцы Крысціны Шыянок: @OfficeBLRinCZE.

    Кантакты для зваротаў медыя і для дыпламатычных прапановаў шукайце на сайце.

    Выбірайце зручны для вас спосаб сувязі і атрымлівайце патрэбную дапамогу ці кансультацыю. Чакаем вашых паведамленняў!

    Апошнія навіны