СУСТРЭЧА З ДЭПУТАТАМІ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА
Святлана Ціханоўская сустрэлася з літоўскімі дэпутатамі Еўрапейскага парламента, каб абмеркаваць стратэгію перад выбарамі 2025 года, сітуацыю на беларускай мяжы з Украінай і дэпартацыю беларусаў з ЕС. Таксама абмеркавалі падтрымку Беларусі на парадку дня Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Еўрапарламентам.
ДЭПАРТАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ СА ШВЕЦЫІ
Офіс Святланы Ціханоўская пачаў перамовы са шведскім урадам, каб прыпыніць дэпартацыі грамадзян Беларусі ў Беларусь. Раней стала вядома пра дэпартацыю двух грамадзян Беларусі, якім адмовілі ў палітычным прытулку ў гэтым краіне. Паводле СМІ, аднаго з дэпартаваных адразу затрымалі адразу на беларускай мяжы. Шведская Міграцыйная служба абяцала прааналізаваць апошнія рашэнні па беларускіх справах.
СПРАВА АНДРЭЯ ГНЁТА
Урсула фон дэр Ляен накіравала ліст Святлане Ціханоўскай, у якім пацвердзіла, што ЕС сочыць за развіццём справы вакол Андрэя Гнёта і давёў Сербіі сваю пазіцыю. 27 жніўня ў Бялградзе адбыўся суд, Андрэй Гнёт чакае рашэння аб экстрадыцыі. Офіс Святланы Ціханоўскай працягвае перамовы з краінамі Еўрапейскага Саюза і прадстаўнікамі Сербіі ў справе яго вызвалення.
СТРАТЭГІЯ 2025
Дэмакратычныя сілы Беларусі праводзяць перамовы наконт супольнай стратэгіі на 2025 год і на так званыя выбары, якія плануе правесці рэжым. У прыватнасці, плануецца дабівацца міжнароднага непрызнання выбараў, а таксама правесці супольную мабілізацыйную кампанію. Паводле інфармацыі Belpol, выбары могуць прайсці ўжо ў лютым 2025.
ВЫНІКІ ПРАЦЫ ОФІСА
Напярэдадні Канферэнцыі «Новая Беларусь 2024» Офіс Святланы Ціханоўскай падвёў вынікі працы дэмакратычных сілаў Беларусі за мінулы год. У іх адлюстраваныя розныя напрамкі дзейнасці: міжнародная праца, адукацыя і культура, дапамога добраахвотнікам, узаемадзеянне з дыяспарамі, і іншае.
СУСТРЭЧА БЕЛАРУСАЎ ПАЎНОЧНАЙ АМЕРЫКІ
У Канадскім Таронта прайшла вялікая сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, удзел у якой узялі больш за 150 прадстаўнікоў дыяспаральных арганізацыяў і ініцыятываў з ЗША, Канады, а таксама Вялікабрытаніі. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі падтрымку рэпрэсаваным, добраахвотнікам ва Украіне, супрацоўніцтва паміж дыяспарай, бізнесам і незалежнымі медыя. Франак Вячорка прадстаўляў Офіс Святланы Ціханоўскай.
СІТУАЦЫЯ ВАКОЛ МАРЫІ КАЛЕСНІКАВАЙ
Святлана Ціханоўская адрэагавала на навіны з гомельскай жаночай калоніі, якія тычацца катаванняў, якім падвяргаецца Марыя Калеснікава і іншыя палітзняволеныя. Яна заклікала працягваць пісаць лісты палітвязням.
ПАЧАТАК НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА
Святлана Ціханоўская звярнулася да бацькоў школьнікаў з нагоды пачатку навучальнага года: «Дарагія бацькі! Цярплівасці вам і моцы, каб быць здольнымі даць дзеткам самыя галоўныя веды – як заставацца чалавекам у любых абставінах».
ТАЦЦЯНА ШЧЫТЦОВА ПРА ЗМЕНЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ АДУКАЦЫІ
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі адзначыла, што выступ Лукашэнкі на педагагічнай радзе падкрэсліў далейшую мілітарызацыю адукацыі і ўключэнне сілавікоў у патрыятычнае выхаванне. Яна таксама адзначыла глыбокі крызіс у адукацыйнай сферы, зніжэнне заробкаў, масавы адток кадраў і міжнародную ізаляцыю, што прывяло да адсутнасці акадэмічнай свабоды і падпарадкавання расійскай палітыцы.
МАРГАРЫТА ВОРЫХАВА ПРАКАМЕНТАВАЛА ПРАПАНОВЫ ЛУКАШЭНКІ
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву пракаментавала ідэю стварэння «адукацыйнага хаба», агучаную Лукашэнкам. Яна адзначыла, што ў сістэме, якая душыць свабоднае мысленне і інавацыі, моладзь не можа развівацца. Падрабязней глядзіце ў відэа.
СТЫПЕНДЫІ І СТАЖЫРОЎКІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай сабрала актуальныя праграмы міжнародных стыпендый і стажыровак для беларусаў. Азнаёміцца з імі можна па спасылцы.
КАНТАКТЫ ДЛЯ СУВЯЗІ З ОФІСАМ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ
Офіс Святланы Ціханоўскай распавёў пра каналы сувязі з ім, калі патрэбна дапамога. Усе нашыя кантакты надзейна абароненыя, і вашыя звароты і дадзеныя (калі вы імі дзеліцеся) не трапяць нікуды, акрамя самога Офіса.
МЕДЫЯ
На гэтым тыдні Святлану Ціханоўскую ўзгадвалі выданні PAP (Польшча), TVP (Польшча), The Kiyv Independent (Украіна), ifex (Канада), Newsweek (Міжнароднае).