Беларуская лідарка сустрэлася з групай былых палітвязняў у Офісе ў Вільне. Некаторыя ўдзельнікі толькі нядаўна выехалі з Беларусі і падзяліліся актуальнымi асабістымі гісторыямі: пра зняволенне і вызваленне, атмасферу ўнутры краіны, пра тое, як людзі там сябе адчуваюць.
Важнай часткай размовы сталi пытаннi, якiя беларусы найчасцей адрасуюць дэмакратычным сiлам. Вось, што цiкавiла суразмоўцаў Цiханоўскай:
📎 план дзеянняў дэмакратычных сілаў падчас выбараў 2025;
📎 падтрымка сілавога блоку і беларускіх добраахвотнікаў;
📎 сацыяльная падтрымка найбольш уразлівых груп беларускага грамадства;
📎 прыцягненне да адказнасці чыноўнікаў, сілавікоў і вайскоўцаў рэжыму;
📎 камунікацыя Офіса і дэмакратычных сілаў з беларусамі, якія знаходзяцца як унутры краіны, так і за яе межамі;
📎 магчымасці працаўладкавання і адукацыйныя праграмы за мяжой.
Святлана Ціханоўская: «Вельмі ўдзячная кожнаму, хто знайшоў час і далучыўся да сустрэчы. Мяне захапляе, як людзі, што прайшлі праз рэпрэсіі, не толькі не губляюць надзеі, але і захоўваюць у сабе ўнутраную сілу і цеплыню. Я ўражана ўсімі гісторыямі і ідэямі, якімі былыя палітвязні са мной падзяліліся. Нам вельмі важна заставацца разам і сумесна працаваць – і такія сустрэчы дапамагаюць лепш зразумець, што хвалюе людзей як унутры краіны, так і за яе межамі».