Мы рашуча асуджаем серыю актаў вандалізму ў Вільні, накіраваную супраць беларускіх арганізацыяў і ўстановаў. Абстрэлы вокнаў храма Беларускага праваслаўнага прыхода, разбітыя шыбы Цэнтра беларускай культуры, абразлівыя надпісы каля шэлтару для ўцекачоў «Дапамога» – гэта агрэсіўная акцыя з мэтай запалохаць свабодалюбных беларусаў і беларусак, якія знайшлі прытулак у Літве.
Такія дзеянні, відавочна, накіраваныя на тое, каб пасеяць варожасць паміж беларусамі і літоўцамі. Мы ўпэўненыя: за гэтым стаіць рэжым Лукашэнкі, які пастаянна спрабуе стварыць атмасферу страху і нянавісці ў беларускім грамадстве і ў суседніх краінах.
Заклікаем літоўскія ўлады правесці грунтоўнае расследаванне гэтых нападаў – і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. А беларусам і беларускам у выгнанні раім быць пільнымі, дбаць пра бяспеку і падтрымліваць адно аднаго.