• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Мая мэта – размаўляць з усімі, спрабаваць знайсці нейкі кансэнсус»

    10 верасня, 2024

    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю для канала Дзмітрыя Гардона, дзе падзялілася думкай, чаму беларусам і ўкраінцам трэба казаць пра свой боль і падтрымліваць адно аднаго, а таксама падкрэсліла: дэмакратычныя сілы – гэта большасць беларусаў.

    Прыводзім цікавыя моманты з размовы:

    📌 «Я належу да тых людзей, хто за мірнае вырашэнне сітуацыі. Усе хочуць свабодную Беларусь, каб палітвязні былі вызваленыя, а вінаватыя ў злачынствах пакараныя. Мэта ва ўсіх адна. Метады могуць адрознівацца. Мая мэта – размаўляць з усімі, спрабаваць знайсці нейкі кансэнсус. Я ганаруся беларусамі, якія ўжо чатыры гады згуртавана працягваюць працаваць».

    📌 «Дэмакратычныя сілы – гэта не апазіцыя. Гэта большасць беларусаў. Мы выбудавалі альтэрнатыўныя структуры. Усе ініцыятывы працуюць і раяцца адна з адной, а дэмакратычнае грамадства каардынуецца».

    📌 «Я вельмі спадзяюся, што ўсё ж такі ёсць магчымасць данесці ў турмы інфармацыю, што барацьба працягваецца. Што вызваленне палітвязняў – гэта прыярытэт. І мы шукаем усе магчымыя спосабы, каб вызваліць максімальную колькасць людзей».

    📌 «Цяпер той момант, калі мы ўсе змагаемся супраць сусветнага зла, і не час параўноўваць, каму больш балюча. У нас людзі гінуць у турмах, у вас – на вайне. Нам неабходная падтрымка адно аднаго».

    Апошнія навіны