На Канферэнцыі «Новая Беларусь» прэзентаваная «Платформа 2025». Гэта – супольна распрацаваны інструмент для каардынацыі дзеянняў беларускіх дэмакратычных сілаў. Платформа створаная, каб вызначыць прыярытэты супрацоўніцтва і сфармаваць рамкі гэтай дзейнасці.
Мэты платформы:
📎 пазбавіць рэжым Лукашэнкі легітымнасці;
📎 дамагчыся непрызнання вынікаў фальшывых выбараў беларускай і міжнароднай супольнасцю;
📎 забяспечыць адкрытасць Еўропы і ўсяго дэмакратычнага свету для беларусаў і беларусак;
📎 аб’яднаць намаганні для супольнай дзейнасці дэмакратычных сілаў, а не для барацьбы паміж сабой.
Галоўная задача платформы:
🔴 Аб’яднаць намаганні для вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі, выкарыстоўваючы розныя інструменты: санкцыйны і дыпламатычны ціск на рэжым, працу па гуманітарных пытаннях і правядзенне гуманітарных перамоваў.
З поўным тэкстам «Платформы 2025» можна азнаёміцца па спасылцы.