• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Чацвёртая гадавіна выбараў-2020, выключэнне БНР са спісу дзяржаўнасці і новыя патрабаванні для навукоўцаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 5–11 жніўня

    12 жніўня, 2024

    ЧАЦВЁРТАЯ ГАДАВІНА ПРЭЗІДЭНТСКІХ ВЫБАРАЎ-2020 У БЕЛАРУСІ

    У пятніцу 9 жніўня ў многіх краінах прайшлі мітынгі ў гонар чацвёртай гадавіны пачатку пратэстаў у Беларусі. У гэты дзень Святлана Ціханоўская заклікала развіваць беларускую супольнасць за мяжой і падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе за перамены, а пасля беларуская нацыянальная лідарка падзякавала ўсім, хто далучыўся да акцый салідарнасці: «Гэта так каштоўна, што мы ўсе разам сталі голасам нашых палітвязняў і беларусаў унутры краіны, у якіх няма магчымасці быць гучнымі».

    Беларусаў у чацвёртую гадавіну выбараў падтрымалі больш за 20 краін: ЗША, Вялікабрытанія, Канада і Еўрасаюз выступілі з супольнай заявай у падтрымку палітвязняў, супраць рэпрэсіяў. Еўрасаюз анансаваў падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя на наступны год. Польшча паабяцала дапамагаць беларусам у Польшчы. Вялікабрытанія выдзеліла 3 млн еўра на падтрымку працы праваабаронцаў, рэпрэсаваных і НДА, а таксама ўвяла санкцыі супраць начальнікаў калоніяў, дзе ўтрымліваюць палітвязняў.

    ТАЦЦЯНА ШЧЫТЦОВА ПРА НОВЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА НАВУКОЎЦАЎ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова адзначыла, што патрабаванне Лукашэнкі, каб навукоўцы падтрымлівалі афіцыйную палітыку, фактычна зводзіць іх абавязак да лаяльнасці рэжыму. Яна падкрэсліла, што інтарэсы рэжыму і краіны не заўсёды супадаюць, і звярнула ўвагу на крызіс у беларускай навуцы, выкліканы рэпрэсіямі супраць незалежных навукоўцаў.

    СПІС БЯСПЕЧНЫХ І НЕБЯСПЕЧНЫХ КРАІНАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

    Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала спіс месцаў, у якія не варта ехаць, калі вы мяркуеце, што вас можа пераследаваць рэжым, альбо вас ужо пераследуюць. Азнаёміцца са спісам можна па спасылцы

    ВЫКЛЮЧЭННЕ БНР СА СПІСУ ФОРМАЎ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

    Таццяна Шчытцова пракаментавала рашэнне Міністэрства адукацыі Беларусі выключыць БНР са спісу формаў дзяржаўнасці, адзначыўшы, што гэта накіравана на скажэнне нацыянальнай гісторыі і падаўленне дэмакратычных і незалежных каштоўнасцяў. 

    КАНФЕРЭНЦЫЯ «ЖАНЧЫНЫ+МЕДЫЯ 2024»

    Святлана Ціханоўская далучылася да другой канферэнцыі «Жанчыны+медыя 2024», якая была прысвечаная гендарнай чуллівасці ў СМІ, і ўзнагародзіла лаўрэатак дыпломамі за ўнёсак у развіццё медыясектара і публічнага жаночага лідарства.

    АРТ-ТЭРАПІЯ ДЛЯ БЫЛЫХ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ І ІХ СЕМ’ЯЎ

    Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе арганізуе арт-тэрапію для былых палітзняволеных і іх сем’яў, каб дапамагчы ім адаптавацца пасля зняволення і пераадолець псіхалагічныя цяжкасці. Ініцыятыва ўключае летнікі для дзяцей і дарослых, дзе ўдзельнікі займаюцца творчасцю для аднаўлення ўнутранай апоры і псіхалагічнага стану.

    МЕДЫЯ

    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Index on Censorship (Вялікабрытанія), Politico (ЗША), Le Figaro і Liberation (Францыя), Kyiv Post (Украіна). Літоўскае выданне LRT выказала падтрымку беларускаму грамадству і дэмакратычным сілам Беларусі ў чацвёртую гадавіну выбараў 2020.

     

    Апошнія навіны