• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «За 30 гадоў Лукашэнка вярнуў Беларусь у статус найбяднейшай краіны рэгіёна»

    13 жніўня, 2024

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч у эфіры праграмы «Обычное утро»  даў ацэнку сучаснаму эканамічнаму развіццю Беларусі.

    Асноўнае з гутаркі:

    📌«Пасля пачатка поўнамаштабнай вайны ва Украіне, Расія – гэта адзіная краіна, праз якую можа гандляваць Беларусь. З-за гэтай манаполіі расійскія прадпрыемствы маюць магчымасць усталёўваць высокія цэны ў шкоду беларускім».

    📌«Расія ўвяла забарону на экспарт сваіх прадуктаў нафтаперапрацоўкі, у тым ліку бензіну, і гэта тое, чым цяпер паспяхова карыстаецца Лукашэнка. Пры гэтым Беларусь прадае па цэнах ніжэй, чым калі б прадавала ва Украіну ці Польшчу, але для рэжыму важна прадаваць».

    📌«Беларусь купляе нафту ў Расіі па самай нізкай цане, пры гэтым яна змушаная пераплачваць за лагістыку праз Расію. Але калі глядзець на агульны баланс, у 2023-2024 годзе Беларусь вярнулася на пікавы аб’ём субсідый з боку Расіі. Беларусь сэканоміла мільярды даляраў на тым, што купляла танную нафту і газ».

    📌«30 гадоў назад мы з Польшчай па ВУП былі прыкладна на адным узроўні. Цяпер у Польшчы зарплата ў 3 разы больш, пенсія ў 4 разы больш і магчымасцяў рэалізаваць сябе больш. Таму мы назіраем за тым, як беларусы масава едуць у Польшчу, а не наадварот».

    Апошнія навіны