• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Што рабіць, калі банк у краіне ЕС адмаўляе ў адкрыцці рахунку? Расказваюць Народныя амбасады

    20 жніўня, 2024

    Беларусы ў розных краінах могуць сутыкацца з адмовамі банкаў адкрываць рахункі. Як правіла, гэта аргументуецца палітыкай банка ці бізнес-рызыкамі. Але для фізічных асобаў есць просты выхад – базавы банкаўскі рахунак (basic bank account).

    Падрабязней пра базавы банкаўскі рахунак і пра тое, што трэба зрабіць, каб яго адкрыць:

    Базавы банкаўскі рахунак можа атрымаць любы замежнік, які легальна знаходзіцца на тэрыторыі краіны Еўрасаюза, у тым ліку – уцекачы і суіскальнікі статусу міжнароднай аховы, студэнты, уладальнікі візаў і відаў на жыхарства.

    Базавы банкаўскі рахунак дазваляе атрымліваць і прымаць грошы, рабіць пакупкі ў інтэрнэце, мець плацежную картку. То бок, вы можаце карыстацца большасцю банкаўскіх паслугаў. Базавы банкаўскі рахунак рэгулюецца Дырэктывай 2014/92/ЕСабавязковай для выканання ўсімі краінамі Еўрасаюза.

    Большасць банкаў любой краіны Еўрасаюза абавязаныя прапаноўваць паслугу адкрыцця базавага банкаўскага рахунку, асабліва – пры адмове адкрыць звычайны разліковы рахунак. Адмовіць банк можа толькі ў выпадку, калі мае для гэтага вельмі сур’ёзныя падставы. Пасля адмовы банк абавязаны даць пісьмовы адказ і абгрунтаванне свайго рашэння.

    Каб адкрыць рахунак, трэба звярнуцца ў любы банк і папрасіць адкрыць «базавы банкаўскі рахунак». Загадзя знайдзіце, як перакласці гэта на мову краіны, дзе вы знаходзіцеся. Звярнуцца можна нават у той банк, які раней адмовіў у адкрыцці разліковага рахунка. 

    Пры неабходнасці вы можаце спаслацца на Дырэктыву 2014/92/ЕС ці знайсці адпаведны нацыянальны закон*. Напрыклад, у Польшчы гэта «Ustawa o usługach płatniczych», у Літве – «Mokėjimo paslaugų įstatymas». Нормы Дырэктывы прапісаныя ў законах аб банкаўскім абслугоўванні, і там жа пазначаная адказнасць банкаў за парушэнні.

    Патрабуйце пісьмовае абгрунтаванне ў выпадку, калі банк усё ж адмовіў у адкрыцці рахунку. Акрамя таго, каб мець магчымасць падаць скаргу органу, адказнаму за кантроль банкаўскай дзейнасці, трэба: 

    – захаваць перапіску з банкам;

    – зафіксаваць імя супрацоўніка, дату і час вашага візіту ці тэлефоннай размовы. 

    Калі ў якасці абгрунтавання адмовы ў адкрыцці рахунку вам адказалі штосьці накшталт «таму што вы беларус» ці «наш банк не працуе з замежнікамі», збярыце доказы (лісты, сведчанні сведак, час тэлефоннай размовы і г.д.) і падавайце скаргу Амбудсмену* па справах недыскрымінацыі. Калі ваш кейс будзе прызнаны дыскрымінацыйным, то ў вас будзе магчымасць вырашыць пытанне праз суд.

    * Пасада Амбудсмена прапісаная ў нацыянальным законе аб недыскрымінацыі краіны вашага знаходжання – і па-рознаму перакладаецца на мясцовую мову

    Не саромейцеся і не бойцеся адстойваць свае правы ў замежжы. Калі вы маеце патрэбу, то можаце звярнуцца па параду ці дапамогу да Народных амбасадаў.

    Апошнія навіны