У гэты знамянальны дзень, калі мы адзначаем 35-ю гадавіну Балтыйскага шляху, я з асаблівай пашанай успамінаю той велічны акт еднасці і волі да свабоды, які ў 1989 годзе аб’яднаў народы Літвы, Латвіі і Эстоніі. Ваш мужны крок стаў сімвалам супраціву дыктатуры і натхненнем для многіх іншых народаў, у тым ліку і для беларусаў.
Барацьба за свабоду – гэта дарога, якая патрабуе адвагі, салідарнасці і веры ў будучыню. Як і вы тады, сёння беларусы працягваюць змагацца за сваё права на свабоду і незалежнасць. Мы вучымся ў вас стаяць плячом да пляча, з надзеяй у сэрцы і рашучасцю ў душы, верыць у свае сілы і аб’ядноўвацца дзеля дасягнення мэты.
Дзякуй вам за ваш прыклад і падтрымку. Няхай нашыя народы заўсёды будуць з’яднаныя ў імкненні да свабоды, справядлівасці і годнасці.