АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ З АНДРЭЕМ ГНЁТАМ
Ва ўсім свеце адбыліся акцыі салідарнасці з Андрэем Гнётам, арганізаваныя беларускімі дыяспарамі. Нагодай стала пасяджэнне апеляцыйнага суду, якое адбудзецца 27 жніўня. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай актыўна працуе над гэтым кейсам і выказвае поўную падтрымку Андрэю Гнёту ў яго барацьбе за свабоду.
ЗАЯВА ПА АРМЕНІІ
Святлана Ціханоўская выступіла з катэгарычным асуджэннем абразлівых выказванняў Лукашэнкі ў бок Арменіі. Беларусы падтрымліваюць народ Арменіі і накіраваныя на ўмацаванне нашых сувязяў і доўгатэрміновае супрацоўніцтва.
АЎДЫТ ОФІСА
У Офісе Святланы Ціханоўскай незалежная аўдытарская кампанія «Moore Mackonis UAB» правяла праверку фінансавай дзейнасці і дала справаздачу аб працы Офіса за 2023 год. Кампанія дзейнічае ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і законамі Літоўскай Рэспублікі – парушэння дзейнасці з боку Офіса выяўлена не было.
МІЖНАРОДНЫ ГУМАНІТАРНЫ ФОНД
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі рэпрэсаваных. Ён патлумачыў, як і каму будзе аказвацца дапамога, хто за гэта адказны і якую ролю будзе выконваць Офіс у працы Фонду.
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з нагоды замацавання Дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 года. Нацыянальная лідарка звярнулася да беларускіх чыноўнікаў і арміі: «Незалежна ад таго, якія ў вас погляды, памятайце: незалежнасць – найвышэйшая каштоўнасць. Не дазваляйце ўцягнуць наш народ у вайну».
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ
Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў і павіншавала іх з Днём Незалежнасці Украіны. Беларуская лідарка падкрэсліла, што ніякія захопніцкія памкненні Расіі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ.
БАНКАЎСКІ РАХУНАК У ЕС
Беларусы ў эміграцыі часта сутыкаюцца з праблемай адкрыцця банкаўскага разліковага рахунку. Народныя амбасады далі падрабязныя парады, што трэба рабіць, калі банк у краіне Еўрасаюза адмаўляе ў адкрыцці рахунку, куды звяртацца з гэтай праблемай і на якія дакументы абапірацца, каб станоўча вырашыць пытанне.
35 ГОД З БАЛТЫЙСКАГА ШЛЯХУ
Святлана Ціханоўская павіншавала народы Літвы, Латвіі і Эстоніі з нагоды 35-годдзя Балтыйскага шляху і падзякавала за падтрымку беларускага народа ў імкненні да свабоды і справядлівасці.
CAMPUS POLSKA
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у штогадовым мерапрыемстве «Campus Polska», дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць актуальныя пытанні, звязаныя з палітыкай, бяспекай, культурай, адукацыяй і грамадзянскай супольнасцю. Да размоваў у «Campus Polska» далучаюцца сусветна вядомыя дзеячы.
ВЫБАРЫ У БЕЛАРУСІ Ў 2025
Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька расказаў, чаму рэжым намагаецца хутчэй правесці выбары ў 2025 годзе і патлумачыў, як дэмакратычныя сілы ставяцца да гэтай «кампаніі».
ЗВАРОТ ДА МЕДЫКАЎ
Святлана Ціханоўская аналізуе стан беларускай медыцыны на фоне новага росту захворвання на COVID-19. Лідарка адзначыла, што рэжым зноў не спраўляецца з арганізацыяй медычнай дапамогі, і звярнулася да беларускіх медыкаў з удзячнасцю за важную працу, выказала разуменне іх штодзённых праблемаў і пытанняў.
МЕДЫЯ
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю выданню Polska Agencja Prasowa (Польшча) і Polskie Radio (Польшча). Беларускую лідарку цытавалі ў Kyiv Post (Украіна) і «Зеркало» (Беларусь).