Падчас удзелу ў мерапрыемстве «Campus Polska» Святлана Ціханоўская падзялілася меркаваннем адносна выбараў 2025 года і будучыні, якая чакае беларусаў.
Асноўнае з прамовы лідаркі дэмакратычных сілаў:
📌 «Я не хачу ствараць ілюзію, што пасля зменаў усё будзе выдатна і ідэальна. Не, гэта будзе цяжкі і балючы перыяд аднаўлення, таму што цяпер Лукашэнка распрадае Беларусь, прадае яе эканоміку расіянам. Але я бачу, як беларусы хочуць аднавіць радзіму, і таму я ўпэўненая, што ў нас усё атрымаецца з дапамогай нашых сяброў-дэмакратаў».
📌 «Я перакананая, што пасля дэмакратычных і сумленных выбараў, калі Беларусь абярэ новага лідара, краіна прыцягне шмат інвестыцый. Нам трэба будзе правесці рэформы, якія дазволяць перабудаваць краіну. У нас ёсць выдатныя прыклады вакол – Польшча, Малдова. Таму мы павінны арганізаваць усё так, каб беларусы захацелі вярнуцца ў краіну. Каб яны захацелі адкрыць бізнес у Беларусі».
📌 «Я перакананая, што ў 2025 годзе Лукашэнка ізноў разыграе рытуальны фарс, і сам сябе прызначыць прэзідэнтам. Але ў 2020 годзе ён страціў легітымнасць у вачах грамадзян. Канешне, гэтыя выбары адбудуцца, але калі гэта нешта і легітымізуе, то толькі самога Лукашэнку ў ягоных вачах. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не мае нічога агульнага з выбарамі».
📌 «Лукашэнка стаў палітычным ізгоем, яго немагчыма прыняць. І для заходніх лідараў ён цалкам непрымальны. Заходнія лідары былі і будуць цалкам на баку дэмакратычных сілаў».
📌 «Еўрапейскі Саюз паабяцаў нам тры мільярды еўра на падтрымку беларускай эканомікі і правядзенне рэформаў пасля сумленных і справядлівых выбараў. Мы не хочам, каб Лукашэнка пераканаў свет у тым, што ў Беларусі ўсё вярнулася да нормы і што ён застаецца лідарам».