• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведала беларускі праваслаўны прыход у Вільні пасля нападу

    11 верасня, 2024

    Беларуская лідарка сустрэлася са святарамі і вернікамі беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні. Падчас сустрэчы ёй правялі экскурсію па царкве, распавялі гісторыю прыхода і яго місію: працаваць з беларусамі па ўсяму свету, у тым ліку з тымі, хто знаходзіцца ўнутры краіны.

    Да сустрэчы таксама далучылася МЗС Літвы ў асобе Асты Андрыяускене, амбасадаркі па асаблівых даручэннях, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.

    На пачатку верасня на царкву здзейснілі напад і абстралялі вокны з пнеўматычнай зброі. Гэтай жа ноччу невядомыя разбілі шыбы ў віленскім Цэнтры беларускай культуры і супольнасці, да таго ж здзейснілі злачынства каля шэлтару «Замак» арганізацыі «Дапамога», дзе з’явіўся антыбеларускі надпіс. Амаль месяц таму невядомы разбіў шыбы і пакінуў ксенафобскі надпіс на будынку, дзе месціцца беларуская крама і творчая прастора «Кропка».

    Падчас размовы з беларускай лідаркай святар Аляксандр Кухта падкрэсліў, што такія дзеянні парушаюць усе існуючыя міжнародныя законы: «Зразумела, што ў нас не вайна, але тое, што нельга рабіць падчас вайны па Жэнеўскай канвенцыі, у мірны час рабіць увогуле недапушчальна».

    Святлана Ціханоўская адзначыла наступнае: «Ведаеце, гэты напад нагадаў мне часы, калі АМАП блакаваў дзверы ў Чырвоным Касцёле ў Мінску. І вось цяпер у Вільні, у розных месцах, дзе працуюць і робяць сваю справу беларусы, рэжым намагаецца пакінуць след гвалту і нянавісці. Але ж, мне вельмі прыемна было пазнаёміцца з прыходам і даведацца больш пра яго гісторыю. Святар Аляксандр сказаў вельмі грунтоўную рэч, якая мне адгукнулася: «Вы можаце заставацца праваслаўнымі, ні на крок не здрадзіць сабе і сваёй веры, вы можаце не быць звязанымі з тым гвалтам, які адбываецца ў Беларусі».

    Беларуская лідарка падкрэсліла, што, на жаль, нагода яе візіту не вельмі добрая, але насуперак намаганням рэжыму, такія рэчы толькі натхняюць і аб’ядноўваць людзей: «Я перакананая ў тым, што нішто не дасць разбурыць сувязь паміж літоўцамі і беларусамі, паміж самімі беларусамі. Я дзякую ўсім за падтрымку! Мы ўпэўненыя ў вашай салідарнасці, трывалай падтрымцы беларускай барацьбы за дэмакратыю і незалежнасць. Я ўдзячная кожнаму, хто сёння змагаецца за права быць беларусам на сваёй вольнай зямлі!

    Апошнія навіны