У інтэрв’ю каналу «Дождь» беларуская лідарка падзялілася сваім бачаннем умоваў, пры якіх у Беларусі адбудуцца сумленныя выбары, а таксама распавяла, чаму важна ўмацоўваць нацыянальную ідэнтычнасць.
Асноўнае з гутаркі:
📌 «Лукашэнка хоча сядзець ва ўладзе бясконца. Ён баіцца перадаваць уладу, бо нікому не верыць».
📌 «Для таго, каб у Беларусі былі рэальныя выбары, трэба выканаць 5 умоваў: спыненне рэпрэсіяў, вызваленне ўсіх палітвязняў, роўныя ўмовы для вылучэння і ўдзелу ўсіх кандыдатаў, свабода прэсы і свабода слова, забеспячэнне сумленнага падліку галасоў».
📌 «Лукашэнка ведае, што не верне добразычлівасць Захаду. Да таго ж, нягледзячы на тое, што цяпер выглядае так, што Пуцін яго хаўруснік, ён баіцца Расію. Ён ведае, што Пуцін зможа яго замяніць. Каб мінімізаваць рызыкі, ён будзе максімальна выкарыстоўваць ціск на людзей унутры краіны».
📌 «У Захаду цяпер шмат задач: гэта і Украіна, і Беларусь, лёсы якіх вельмі ўзаемазвязаныя. У іх ёсць сілы гэта зрабіць, але патрэбная палітычная воля».
📌 «Нам трэба ўмацоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, таму што Расія захоплівае Беларусь: мову, усе сферы жыцця краіны. Трэба ўмацоўваць СМІ, каб змагацца з прапагандай, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і палітычная структуры».