Святлана Ціханоўская разам з дарадцам па дыпламатычных пытаннях Дзянісам Кучынскім і прадстаўніком у Эстонскай і ў Латвійскай Рэспубліках Віталём Малчанавым сустрэлася з новай амбасадаркай па асаблівых даручэннях Латвіі – Гунтай Пасторе.
Галоўнай тэмай сустрэчы стала знаходжанне аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі на тэрыторыі Латвіі, уладальнікі якіх не могуць вярнуцца ў Беларусь з прычыны палітычных пераследаў.
Акрамя таго, бакі ўздымалі наступныя пытанні:
📌 Ціск на рэжым.
📌 Стан беларускіх палітвязняў.
📌 Падтрымка гуманітарных фондаў для рэпрэсаваных.
📌 Дапамога арганізацыям беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным медыя і культурніцкім арганізацыям.
📌 Падаўжэнне і пашырэнне стыпендыяльнай праграмы бясплатнага навучання ў Даўгаўпілскім універсітэце для беларускіх студэнтаў.