• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пяць беларусаў атрымалі стыпендыі пад патранажам Святланы Ціханоўскай у прэстыжным аўстрыйскім універсітэце

    13 верасня, 2024

    Сярод першых атрымальнікаў стыпендыі – Аляксандра Пушкіна, член праўлення партала «Зеркало». Навучанне будзе адбывацца ў Інсбруку, ва ўніверсітэце «MCI – Цэнтр Менеджменту ў Інсбруку». Аляксандра будзе навучацца на праграме «Менеджмент, камунікацыя і IT»

    Стыпендыяльная праграма, запушчаная пад ганаровым патранажам Ціханоўскай стала вынікам візіту ў аўстрыйскі Інсбрук у кастрычніку 2023 года. Беларуская лідарка выступіла ва ўніверсітэце, дзе на сустрэчу з ёй прыйшло больш за тысячу чалавек. Універсітэт спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў бізнес- і дзяржаўнага кіравання. 

    У рамках праграмы беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра або магістра па наступных напрамках: «Бізнес і менеджмент», «Прадпрымальніцтва, турызм і адпачынак», «Біятэхналогіі», «Бізнес-псіхалогія і менеджмент», «Экалагічная, тэхналагічная і энергетычная інжынерыя», «Міжнародны бізнес і права», «Міжнародны бізнес і менеджмент», «Міжнародны менеджмент аховы здароўя», «Менеджмент, камунікацыя і ІТ», «Мехатроніка і разумныя тэхналогіі», «Медыцынскія тэхналогіі».

    Святлана Ціханоўская: «Я віншую Аляксандру і ўсіх студэнтаў, якія атрымалі стыпендыю. Зычу вам плённай вучобы, я ганаруся кожным з вас. Упэўненая, той досвед і веды, які вы набудзеце падчас вучобы, дапамогуць вам у працы і справах на карысць вольнай Беларусі».

    Апошнія навіны