Беларуская лідарка разам з дарадцам па дыпламатычных пытаннях Дзянісам Кучынскім і прадстаўніком у Эстонскай і ў Латвійскай Рэспубліках Віталём Малчанавым сустрэлася з канцлерам Міністэрства замежных справаў Эстоніі Ёнатанам Всевіавым.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
📌 раздзяленне народа Беларусі і рэжыму Лукашэнкі;
📌 бягучая сітуацыя з палітзняволенымі, у тым ліку – рэжым інкамунікада;
📌 падтрымка Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязням;
📌 дапамога з вырашэннем праблемаў беларусаў у Эстоніі;
📌 падтрымку беларускай культуры;
📌 ціск на рэжым.
Ёнатан Всевіаў запэўніў, што Эстонія будзе працягваць ціснуць на рэжым Лукашэнкі ўсімі магчымымі спосабамі і падтрымліваць народ Беларусі, дапамагаючы ў вырашэнні праблемаў.