• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіты ў Германію і Польшчу, Кубак Івуліна і Дзень маці ў Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 14-20 кастрычніка

    21 кастрычніка, 2024

    ПАДРЫХТОЎКА КАМПАНІІ 2025 ГОДУ
    Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада рыхтуюць супольную стратэгію з нагоды так званых «‎выбараў»‎, якія ў 2025 годзе збіраецца праводзіць рэжым. Дэмакратычныя сілы заклікаюць не прызнаваць выбары, і плануюць правесці альтэрнатыўную інфармацыйную кампанію.

    ВІЗІТ У ГЕРМАНІЮ
    14-15 кастрычніка Святлана Ціханоўская наведала з рабочым візітам Германію. Падчас візіту беларуская лідарка сустрэлася з міністрам эканомікі і віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабекам, міністаркай замежных справаў Аналенай Бербак, міністаркай адукацыі Бэцінай Штарк-Ватцынгер, міністрам юстыцыі Марка Бушманам, віцэ-прэзідэнткай Бундэстага Івонай Магвас, групай сяброў Беларусі ў Бундэстагу, лідарам апазіцыі Фрыдрыхам Мерцам і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары «Разам». Разам са Святланай Ціханоўскай удзел у сустрэчах узялі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета – Павел Латушка, Аліна Коўшык, Уладзімір Астапенка, а таксама спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава.

    Падчас сустрэчаў абмяркоўваліся:

      • Падтрымка і вызваленне палітвязняў. Ціханоўская падзякавала Германіі за падтрымку беларускіх палітзняволеных, гуманітарную дапамогу, а таксама за вылучэнне 1,5 мільёна еўра на рэабілітацыю рэпрэсаваных;
      • Выдача візаў і павышэнне мабільнасці беларусаў: павелічэнне выдачы беларусам шэнгенскіх шматразовых і шматгадовых візаў;
      • Падтрымка моладзі і адукацыйныя праграмы: пашырэнне адукацыйных праграмаў, асабліва DAAD, для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў;
      • Санкцыі супраць рэжыму: закрыццё шчылінаў у санкцыях, каб яны працавалі супраць Лукашэнкі;
      • Пазоў Літвы ў МКС. Ціханоўская заклікала падтрымаць літоўскую ініцыятыву па прыцягненню рэжыму да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд
      • Непрызнанне выбараў 2025 году. Выбары не будуць ні дэмакратычнымі, ні справядлівымі.

    Акрамя палітычных сустрэчаў, лідарка адкрыла Berlin Belarus Future Forum, з удзелам вядучых нямецкіх палітыкаў, экспертаў і актывістаў. Святлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Schwarzkopf Europe Award, якая адзначае яе ўклад у барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. 

    Сімвалічнай часткай візіту стала адкрыццё выставы «UNBREAKABLE» у музеі Штазі. Выстава прысвечаная беларускім праваабаронцам і актывістам, якія знаходзяцца за кратамі за сваю дзейнасць. 

    Фотарэпартаж візіту ў Берлін.

    ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ
    18-19 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел ў Еўрапейскім форуме новых ідэй (EFNI), які з’яўляецца адной з найбуйнейшых эканамічных канферэнцыяў у гэтай частцы Еўропы. Ціханоўская сустрэлася з польскімі палітыкамі, дэпутатамі Еўрапарламента, з беларускай дыяспарай.

    У Варшаве Ціханоўская адкрыла і выступіла на Кубку Івуліна – футбольным кубку салідарнасці з палітвязнямі. А таксама ўзяла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага муралу, прысвечанаму беларускім палітзняволеным. 

    Фотарэпартаж візіту.

    ДЗЕНЬ МАЦІ
    14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Святлана Ціханоўская запісала шчырае відэа віншаванне беларускім мамам.

    БЕЛАРУСКАЯ АДУКАЦЫЯ І СВАБОДА
    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова прыняла ўдзел у анлайн-дыскусіі «Беларуская сістэма адукацыі знішчае асвету і свабоду думкі?» Падчас дыскусіі абмяркоўвалі, што трэба зрабіць, каб адукацыя ў Беларусі зноў стала крыніцай асветы і інтэлектуальнага развіцця.

    УЕЗД НА ЎЛАСНЫМ АЎТО З БЕЛАРУСІ Ў ЕС
    Летам былі прынятыя новыя правілы ўезду на ўласным аўто з беларускімі нумарамі ў краіны ЕС, сярод якіх – Польшча, Літва, Латвія і Эстонія. Беларусам, якія плануюць на сваіх аўто ўязджаць ці выязджаць праз мяжу, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза, неабходна падрыхтавацца і быць упэўненымі, што іх дакументы адпавядаюць новым патрабаванням краінаў ЕС. Каманда Офіса падрыхтавала парады, як пазбегнуць праблемаў.

    АНУЛЯВАННЕ ВІЗАЎ
    У апошні час учасціліся выпадкі анулявання шэнгенскіх візаў беларусам з-за парушэння правілаў выкарыстання.  Каманда Офіса падрабязна распавяла пра асноўныя прычыны, па якіх могуць ануляваць шэнгенскую візу, і якія наступствы гэта можа мець.

    АРЫШТ НЕРУХОМАСЦІ Ў БЕЛАРУСІ
    Рэжым у Беларусі працягвае ціснуць на беларусаў, вымушана з’ехаўшых з краіны з-за палітычнага пераследу, у выглядзе арышту нерухомасці.

    МЕДЫЯ
    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю TVP World (Польшча, міжнароднае), BILD (міжнароднае), Süddeutsche Zeitung (Германія), DW (міжнароднае), ARCrimea (Украіна, першы артыкул, другі, трэці), Idnes (Чэхія),  Kyiv Independent (міжнароднае), Euronews (міжнароднае).

     

    Апошнія навіны